посудам, а то ў цябе, як у таго сяльчаніна: айдзе ні павернецца, што-небудзь абернецца. Айдзе напала па хвасту, аббягае за вярсту. Пра таго, хто памятае пра пакаранне за асуджальныя ўчынкі. У Вослежу ён цяпера шагу не ступае, айдзе напала па хвасту, аббягае за вярсту. Сін.: Помніць сабака палку. Большы Сідаронак сюда не пакажацца, помніць сабака палку. Айдзе трэсне, там і пераломіцца. Пасля той ці іншай падзеі абавязкова праяўляюцца пэўныя вынікі. Старыя людзі ні разачку не забывалі, што айдзе трэсне, там і пераломіцца. Айдзе хамут, там і дуга. Многія рэчы патрэбны ў камплекце. Вы самі знаеце, айдзе хамут, там і дуга, адно без другого ні к чаму. Айдзе чарка, там і [наш] Марка. Пра аматара пачаставацца на дармаўшчыну. У Мацвеевых ксціны, дык пацягнуў туды свае хлягі і Кірэй, айдзе чарка, там і Марка. Глядзім — і Максімёнак ужо тут, айдзе чарка, там і наш Марка. Айдзе чарка, там і скварка. Выпіўцы як правіла спадарожнічае нядрэнная закусь. Як ёсць не ёсць, багатабедна абыходзішся, але ж унясеш паследняе: айдзе чарка, там і скварка. Апяць наш Саўка на новых санках. Пра ўчынкі неадабральнага характару з нязначнымі змяненнямі. Вот табе й раз, няжданна-нягадана апяць наш Саўка на новых санках! Апяць наш Саўка на сваіх санках. Іранічная характарыстыка таго, хто робіць, паўтарае адно і тое ж, звычайна недарэчнае. Апяць наш Саўка на сваіх санках, который раз нясе трылюду пра Беразуйкі. Аўцу стрыгуць, а баран трасецца (калоціцца). Пакаранне аднаго з'яўляецца папярэджаннем іншаму. Ну што, і Напраёнак ходзіць з аглядкаю, чуе грашок, аўцу стрыгуць, а баран трасецца. Прызаўны Назаронкаў сын, як пачуў пра міліцыю, аўцу стрыгуць, а баран калоціцца. Аўцу стрыгуць, а ягняты дзівяцца. Пакаранне аднаго выклікае непаразуменне іншых. Ляксандравы дочкі ўсё стараліся ўзнаць, што творыцца ў Сяргеевым дварэ, во ж праўду гавораць, што аўцу стрыгуць, а ягняты дзівяцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
134 👁