Адным колам пляцень не падапрэш. У адзіночку мала што зробіш, для дасягнення мэты патрэбны агульныя намаганні. Нада было Стахванавых мальцаў гукнуць, яны памаглі б, а адным колам пляцень не падапрэш.
Адным прутам сечаныя. Ужываецца ў адносінах да хлапчукоў-свавольнікаў, аднолькавых па паводзінах, учынках. А хваціць ты Анісавы балаўнікі, такея самыя, — усе яны адным прутам сечаныя.
Ад праўды нікуды не дзенешся (пад лаўку не схаваешся). Праўда для кожнага вельмі дарагая. Хто няпраўду гаворыць — ета не чалавек, ад праўды нікуды не дзенешся. Слухалі, слухалі, якую лухту яна вярзе, — не, ад праўды пад лаўку не схаваешся.
Адрэзанага не прыставіш. Да ранейшага стану нельга вярнуцца. Не, мая кумачка, сколька ні ўвяшчай, саўмеснай жызні ў іх не палучыцца, адрэзанага не прыставіш.
Ад скрысення да скрысення і радзіны, і вяселле. Незласлівае пакепванне, калі на вяселлі выразна прыкметна цяжарнасць маладой. Цяперацька не тое, што раншы, цяперацька ад скрысення да скрысення і радзіны, і вяселле.
Ад чорта адхрысцішся, ад дурака не адчэпішся. З неразумным чалавекам лепш не мець ніякіх дачыненняў. Ета не мы, ета нашы дзяды праўду гаварылі, што ад чорта адхрысціішся, ад дурака не адчэпішся.
Айдзе днюе, там не начуе. Пра таго, хто не мае пастаяннага прытулку або надзвычай любіць швэндацца. Гультайства заела, звык і звык валачыцца, айдзе днюе, там не начуе.
Айдзе дровы, там і шчэпкі. Пры ўсякай дзейнасці выяўляюцца яе пабочныя вынікі. Табе казалі, што ўсё гладка не палучыцца, айдзе дровы, там і шчэпкі.
Айдзе нас няма, там само з неба валіцца (сыплецца). Дарэмна меркаваць, нібыта лепшыя ўмовы жыцця ў іншых месцах. Табе здаецца, што айдзе нас няма, там само з неба валіцца. А вы думаеце, што айдзе нас няма, там само з неба сыплецца?
Айдзе ні павернецца, што-небудзь абернецца. Пра таго, чыё з'яўленне прыносіць шкоду. Нада акуратней з
96 👁