Адна прырода, што пень, што калода. Звяртаецца ўвага на тоеснасць знешне адметных з'яў, падзей. І твая нявестка такая ж лотра, як Хвенька, адна прырода, што пень, што калода, — а яны ж дваюрадныя сёстры. Адна размяшайка, ці вушат, ці шайка. Сцверджанне пра аднолькавы характар пэўных падзей, з'яў, асоб. А што ім мяняць клець на пуню, ета адна размяшайка, ці вушат, ці шайка. Адна шайка на ўвесь двор жарт. Пра мізэрнасць хатняй абстаноўкі. Ну што, ты тожа збіраешся так жыць: адна шайка на ўвесь двор? Адной волі яму мала, падавай дзве зразу. Ужываецца ў дачыненні да таго, хто не вельмі лічыцца з агульнапрынятымі нормамі паводзін. Відзіш, якей вогір бярэцца Хлімоніхін меншый, адной волі яму мала, падавай дзве зразу. Адною рукою польку сыграе. Пра таго, хто вызначаецца надзвычайным спрытам, майстэрствам, артыстычнасцю. Ніхто Сашкаю не быў і не будзе, ён табе адною рукою польку сыграе. Сін.: На адной наге зайца зловіць; На абуху капу змалоціць і зярна не пацярае; Без нажніц падстрыжэ; З апілак вяроўку саўе; З балота вылезе і ног не замочыць; Рыбы наловіць і ног не замочыць; З агня выхваціць і не абпячэцца; Штаны цераз галаву надзене; Такей кузнец і казла падкуе; Дванаццаць у ім сядзіць. Ён на адной наге зайца зловіць. Каб ты знала, якей прайдзісвет меншый Свірыдзёначак, ён на абуху капу змалоціць і зярна не пацярае. Такей махар, такей атлёт, што свет не відзеў, ён цябе без нажніц падстрыжэ. Па кім задаўся Грышчанкоў меншый, прайдоха — не давядзі бог, ён з апілак вяроўку саўе. З віду ахламон, а такей прайдзісвет, што дзяржыся, з балота вылезе і ног не замочыць. Ты яшчэ сам увідзіш, якей лаўкач яе зяць: рыбы наловіць і ног не замочыць. І Калясень не меншый прайдоха, з агня выхваціць і не абпячэцца. Маланкін атлёт штаны цераз галаву надзене. За што не возьмецца, усё гарыць у яго руках, такей кузнец і казла падкуе. Нашто ўжо лоўкій быў Шурык, а етый жа лоўкій — дванаццаць у ім сядзіць! Адным дзёгцем мазаныя. Характарызуюцца асобы, учынкі якіх маюць асуджальны характар. Адным дзёгцем мазаныя як старэйшый, так і маладзейшый.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
105 👁