Адзін раз у гаду прауду гаворыць. Асуджэнне хлусаў, падманшчыкаў. Як ты мог паверыць такому чалавеку, ён жа адзін раз у гаду прауду гаворыць!
Адзін сцюдзень і ў свята (празнік), і будзень. Пра вельмі сціплыя ўмовы жыцця, абмежаванасць сродкаў існавання. Хоць куляшу наварыла, і то ладна, з яе багацтвам адзін сцюдзень і ў свята, і ў будзень. Яны так жылі, што адзін сцюдзень і ў празнік, і ў будзень.
Адзін (толька) чорт можа пражыць каланіцаю. Належнае харчаванне патрэбна кожны дзень. Хочаш ці не, а тры разы нада пад'есць, адзін чорт можа пражыць каланіцаю. Кажнаму чалавеку нада харошае пітаніе, толька чорт можа пражыць каланіцаю.
Адзін шые, другей порыць. З лёгкай іроніяй гавораць пра тых, што займаюцца малакарыснай справай. Вун твае ненаглядные друзья, заняліся работаю: адзін шые, другей порыць. Сін.: Наша Хвядора (Сора) то шые, то пора. Ці відзіш, якая з яе работніца, наша Хвядора то шые, то пора. Цэлый дзень наша Сора то шые, то пора.
Ад ігрушы — дулькі, ад сасонкі — шышкі. Нашчадкам перадаюцца рысы характару, уласцівасці, звычкі бацькоў. Чаго ж хацець ад Матрунёўніных дачок, языкастыя як мама, ад ігрушы — дулькі, ад сасонкі — шышкі.
Аднаго бусь, другога кусь. Пра розны падыход да людзей там, дзе стаўленне павінна быць аднолькавым. У нашага старшыны даўняя завядзёнка такая: аднаго бусь, другога кусь.
Адна жаць, а пяць (сем) ляжаць. Падкрэсліваецца адсутнасць у калектыўнай працы парадку, зладжанасці, адказнасці. А ці ў нас кажный год не было так, што адна жаць, а пяць ляжаць. Тама работа ізвесная: адна жаць, а сем ляжаць.
Адна капля не дождж. Выпадковыя, адзінкавыя з'явы, падзеі не сведчаць пра надыход чагосьці новага, істотнага. Я тожа так думаю, што адна капля не дождж.
Аднаму па каму, а другому па крошцы. Пра неадпаведнае размеркаванне льгот, выгод. Ты не дзялі так, як наш старшына дзяліў: аднаму па каму, а другому па крошцы.
110 👁