Ахочага не ўняць. Празмернае імкненне, захапленне нярэдка не прыносіць карысці. Адаркін сын узгарэўся завербавацца на Данбас, яна кукуе: з кім астанецца адна, а да яго не даходзіць, ахочага не ўняць. Багатага далёка сустракаюць. Багатаму заўсёды і ўсюды павага. Жалілася Хрысціна, што дайжа міскі капусты не пасулілі, ну што ж, яна бедная, ета багатага далёка сустракаюць. Сін.: Багатаму і ў пекле харашо (не дрэнна). Што вам з Масяёнкам раўняцца, у яго ўсяго поўна, багатаму і ў пекле харашо. Вы самі знаеце, што багатаму і ў пекле не дрэнна, — не тое, што нейкаму гарапашніку. Багатый стаў: новыя лапці абуў (новыя аборы ўцягнуў, новыя анучы закруціў). Іранічнае выказванне ў адрас таго, хто хваліцца неістотнай абновай. Во палюбуйцеся, наш Хомка багатый стаў: новыя лапці абуў. Канешне, Сарамыжчонак багатый стаў: новыя аборы ўцягнуў. А што ты думаеш, і Васіль багатый стаў: новыя анучы закруціў. Базар грошы любіць. На базар трэба ісці з грашыма. З пустым кашальком нечага ехаць у горад, базар грошы любіць. Базар цану скажа. На базары кошт тавараў вызначаецца попытам. Нада пахадзіць ля парасят, ля падцёлкаў, папрыцаняцца, паслухаць, што просяць, — базар цану скажа. Балота — [усякаму] чорту раздолле. Дзе адсутнічаюць парадак, дысцыпліна, знаходзяць месца несумленнасць, заганныя ўчынкі. Ета і дзіцёнку ізвесна, што балота — чорту раздолле. У вашай брыгадзе з прошлага лета ніякага толку няма, а балота — усякаму чорту раздолле. Сін.: Балота без чарцей не бывае. Развялі вы ў сябе балота, а балота ж без чарцей не бывае. Бальніца чалавека не красіць. Хвароба і пасля лячэння не лепшым чынам адбіваецца на здароўі. Вярнуўся Навумёнак з бальніцы худэй, бледный, чуць хату пераходзіць, — бальніца чалавека не красіць. Бальшыя прыборы — лапці ды аборы. Пра чалавека з нязначнай абноўкай у адзенні. А як жа, відзелі мы разадзетага жаніха: бальшыя прыборы — лапці ды аборы. Баравічок баравічка цягне ў карзіну. Пры шанцаванні бывае добры набытак. Вязе Мікіпаронку кругом: ку-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁