Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Каша на поснам масле. Лухта. Няма ў мяне ніякай ахоты слухацъ кашу на поснам масле, а ты аставайся, калі анцярэсна. Кашляць у чэрап. Не медь клопатаў. Кругом такое прыволле, каб на другога, тут ба можна жыць i ў чэрап кашляць. Кідацца пад зубы. Пагражаць бойкай. А падажджы, скора i Мяцёлкінага хлюста адвучаць кідацца пад зубы. Зак. Кінуцца пад зубы. Мы не панялі, чаго ён так кінуўся пад зубы к Міхальчонку. Працягл.-фінальн. Накідацца (дакідацца) пад зубы. Накідаецца пад зубы, прыціхне, што не пачуеце яго. Петракоў большый дакідаўся пад зубы, чуць не нанёс свае ў прыгаршчах. Кідацца ў ключ. Модна злаваць. Ён дужа нервенный, адно слова не па яго — i зразу кідаецца ў ключ. Зак. Кінуцца ў ключ. Мы тожа відзелі, як кінуўся ў ключ Пархвянок: пабялеў, пакраснеў, гатоў быў кажнага зубамі ірваць. Непаўн. Пакідацца ў ключ. Дык што, калі ён пакідаецца ў ключ, я яму маўчаць далжон ці што? Кідаць пад ногі. Пераставаць лічыцца. I другога зяця Клаўка кідае пад ногі, многа ён там не ўжыве. Зак. Кінуць пад ногі. Неяк папусціўся, яна кінула яго пад ногі, дайжа біць пробавала, усё хазяйства зжыла. Кідаць у гразь. Зневажаць, бэсціць. Пагаварыць з ім — дык разумный мужчына, а неяк yce кідаюць у гразь, за чалавека не вядуць. Зак. Кінуць у гразь. Кінулі Кандрата ў гразь, дайжа ўніманія на яго не абрашчаюць, ці ён ёсць у дварэ, ці няма. Кішкі рваць асудж. Крычаць, гарланіць. Во няма бабам міру, як толька сойдуцца — i пашлі кішкі рваць. Heпаўн. Кішкі парваць. Троху парвалі кішкі кала Панасавага аборка, a тады дальшы пашлі. Узмацн. Кішкі нарваць. Каб вы толька чулі, сколька яны нарвалі кішкі з Тамарынаю свякроваю. Працягл.-фінальн. Кішкі дарваць. A дарвуць кішкі i етыя, прыдзе успакаеніе і.на іх. Сін.: Кішкі рвуцца. Ці разбярэш ты, у якея ema так кішкі рвуцца? Узмацн. Кішкі нарвуцца. Учора ў яе кішкі нарваліся, дык сяння маўчыць, толька спадлоб'я зіркае. ГТрацягл.-фінальн. Кішкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

спадлобя
0 👁
 ◀  / 321  ▶