ды паіскаць. Зак. Каляскі падкаціць. Півонаў малец так падкаціў ім каляскі, што не прыдумаюць, як вывернуцца. Камар укусіў. Пра невытлумачальныя паводзіны. Во яшчэ Лаўрынка камар укусіў, неізвесна чаго распрыгаўся. Камушак (камушок) ззаду насіць. Быць насцярожаным. 3 такімі друзьямі ўсягда нада камушак ззаду насіць. Хадзіць ён хадзіў з імі, ды камушок ззаду насіў. Каня з хваста брытаць (забрытываць). Рабіць няўмела. Ну як жа, твой зяць быў масцер на ўсе рукі, часта каня з хваста брытаў. Ты, як i Васілёнак, умееш каня з хваста забрытываць. Зак. Каня з хваста забрытаць. Хочаш, ён табе не только табурэтак надзелае, а ŭ каня з хваста забрытае. Капейка кала (ля, між) рук вядзецца (мятаецца). Пра наяўнасць сродкаў. Пазычаць мы не хадзілі, у нас усягда капейка кала рук вялася. Ты ж так жыві, каб капейка ля рук вялася. Неу ён не расхадовый, у яго капейка між рук вядзецца. Як круціцца не круціцца, ну капейка кала рук у яго мятаецца. Ранты ўсягда капейка ля рук мяталася, а цяпера як прыходзіцца. У Канастрацёнка капейка між рук мятаецца, ён на вецер не пускае. Карман з дзіркаю. Пра няўменне жыцъ ашчадна. Калі ў каго карман з дзіркаю, ён /// разу не абжывецца, як нармальныя людзі. Карман мелак. Пра адсутнасць сродкау. Купляць Гуцікаў дужа любіць, з лаўкі ў лаўку так i цмыгае, ды карман мелак. ; : Карман не прарве. Не пашкодзіць мёць. Митяя сотня карман не прарве, без яе многа хужы. Касцямі стукаць (ляскаць). Моцна схуднець, Яе старык доўга не працягне, ён ужо касцямі стукае. Не хаця будзеш касцямі ляскаць у столько перажыўшы ўсяго i перацярпеўшы. Каціць гарачай каўбасою (кілбасою). Выганяць. Яго нада было каціць гарачай каўбасою ад двара. Во надзелала Каця смеху, як каціла гарачаю кілбасою свайго зяця. Зак. Пакаціць гарачай каўбасою (кілбасою). Каб не ўгаварывала, не ўвяшчала, a пакаціла гарачай каўбасою, ён ба скарэй абразуміўся. Дажджэшся, што пакоцяць гарачаю кілбасою, дацерпяць твае дуры
Дадатковыя словы
ііі
1 👁