Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Пайціць на сціру. Капіў, капіў i нічым не папользаваўся, усё нашло на сціру. Іціць проця веку (жызні, к жызні). Быць на пачатку жыццёвага шляху. Вы ідзяцё проця веку, нелязя аўтарыцету цяраць. Калі проця жызні ідзеш, надо глядзець далёка напярод, усё раншы відзець. Ema наша ўрэмя сходзіць, а вы ідзяцё к жызні, нада npa ўсё думаць ды думаць. Іціць у разгул. Весці бесклапотнае жыццё з пагулянкамі. Бацька замеціў, што ён ідзе ў разгул, дык быйстра прыструніў. Зак. Пайціць у разгул. Ну канешня, пойдуцъ у разгул, пример ёсць з каго брацъ, са старших сясцёр. Іціць (хадзіць) паверх дзярэўні (лесу, галоў). Несціхана, нястрымна сваволіць. Такея галузнікі, ідуць паверх дзярэўні, ніхто іх не прыцішыць. Ай-я-яй, што яны вытвараюць, ідуць паверх лесу, ніякага ўніму няма. Запомні раз i наўсягда: у мяне ты паверх галоў іціць не будзеш. Паўлік Мікіціхін другей год ходзіць наверх дзярэўні. А сколько хадзілі паверх лесу Кісялёпкавы распуснікі, нійдзе ім места не было. Як прыўчацца хадзіць паверх галоў, тады трудна будзе браць у рукі. Зак. Пайціць паверх дзярэўні (лесу, галоў). Калі не ўнімаць, яны цераз год-другеŭ пойдуцъ наверх дзярэўні. Ці помніш, як тэя неслухі пашлі паверх лесу, a Ісаёнак тады ўнімаў? Успакаіваць было некому, ну яны / пашлі паверх галоў. Іціць цераз (чэраз) рукі. Быць у карыстанні. У яго много чаго ішло цераз рукі, только нічога не задзержывалася. Без толку ў іх ідзе чэраз рукі парадашнае багаства. Зак. ГІрайціць цераз (чэраз) рукі. У іх нівесь якое добро прайшло цераз рукі, папользавацца не сумелі. Hy i што, калі много пройдзе чэраз рукі, пользы яму не прынясе. Каб адна раса. Ледзь не. Каб одна раса, жэрдзь ба ўдарыла яго прама na галаве: перадоўка парвалася. К аднаму канцу. Пра безвыходнасць. Наши гады такея, што дзвігаешся к аднаму концу, старой молодым не стане. Калі ды калі. Некалі. Кал i ды кал i прыдзе на яго пералома, не будзе ён цэлый век уродаваць. Каляскі падкачываць (падкочываць). Падводзіць. Яны стараюцца ўсім-усім каляскі падкачываць, як нелюдзі якеято. Ох, масцер каляскі падкочываць, такого только паіскаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 321  ▶