Ірваць вочы. Груба сваволіць. Так разбалаваліся Хрысцянковы мальцы, старому чалавеку вочы ірвуць, — як ім не стыдна! Узмацн. Нарваць вочы. За нядзелю нарвалі вочы, нагледзілася я на іх. Ірваць ішчэнне (шлунне) асудж. Гучна крычаць, лаяцца. Пад вечар за гумнамі ірвалі пячэнне, аж поле трашчэла. Як ім не надаесць ірваць шлунне, хоць бы людзей пастыдзіліся каплю. Ірваць хату (дзярэўню, акругу) асудж. Сваволіць з крыкам. 3 самага рання як стануць ірваць хату, да цёмнага няма ім спакою. Кучаю сабяруцца, тады ірвуць дзярэўню, хоць уцякай ад галагалення. Няўжэлі ніхто не найдзецца ўняць басатву, яны ж акругу ірвуць! I серага i белага. Усяго (зведаць). Мне было ў жызні i серага i белага, ці знаеш, як после вайны асталіся на голым полі. I слеп i кеп. Недагледжаны, неахайны. Дажывае адзін у халупіне, i слеп i кеп, ніякага прыгляду няма. I столька таго. Нічога істотнага. Hy трылюдзілі там нешта npa новага старшыну, Губараў паслухаў i столька таго. Істрыць зубы. 1. Намервацца. Доўга яны зубы істрылі на твой мак, ну каб дабраліся, усе б галоўкі паскручывалі. 2. Злавацца. Чаго ён істрыць зубы на Юрачкінага, можа тэй i не гаварыў нічога. I ў пір i ў вір i ў добрыя людзі. Усюды. Саўчанок — золата чалавек, жонка красуецца, з ім можна i ў nip i ў вір i ў добрыя людзі. I ўсё па ўсём. Скончана. Паедзе — няхай едзе, раз пераламлю серца i ўсё na ўсём. I хвост прастыў. Даўно знік. Мы спяшылі, думалі, захвацім, перададзім сумачку мальцу, прыехалі — a яго i хвост прастыў. Іціць з казырэй (козыраў) жарт. Пачынаць рашуча, упэўнена. Клімчанок тожа ішоў з казырэй, ды ў яго нічога не выпаліла. Вот сяння ты ідзеш з козыраў, так i нада ўсягда. , , Іціць на Сціру. Разбурацца, гінуць. Ніхто не глядзеў ні за чым, ішло i йшло на сціру, пакуля дайшло да канца. Зак
0 👁