Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
адкапывалі. Дужа ім наравіцца зубы перамываць, усякую лухтупароць. Зубы сагрэць. Абжыцца. Толька мы былі зубы сагрэлі трошку, а тута камуну строіць, услед колхозы пашлі. Зубы скрыпяць. Пра злаванне. Дужа мне важна, кал i ў яго зубы скрыпяць, троху паскрыпяць ды перастануць. Пачын. Зубы заскрыпелі. У Дземідзёнка тожа зубы заскрыпелi, только ён умее дзяржаць сябе ў руках. Непаўн. Зубы паскрыпелі. Паскрыпелі зубы i ў Сівачонка, ён ба мог умяшацца. 3 цямна да цямна. Поўны дзень. Біся, работай з цямна да цямна, а ад яго дайжа спасіба не панует. 3 чортам балота дзяліць. Займацца сумніцельнай справай. Узноу твой Мікітка ўзяўся з портам балота дзяліць, палучыцъ своё. 3 (чыёй) рукі. Пра сваяўство з канкрэтнага боку. К Рабцавым прыехалі свае з яе рукі, адна, знаць, цётка, а маладзейшая — другея цёткі дачка. 3 Карнеевай рукі нікога на свадзьбе не было. Зямлю есць. Модна, занята брахаць. У самую поўнач я выхадзіла, дык сабакі ў том концы зямлю елі, прама кідаліся на каго-то. I вожкі ў рукі. Пра перадачу ўлады, гаспадарання. Да калхозаў бацька вёў хозяйства, а тута гаворыцъ: «Ты запісываўся, табе i вожкі ў рукі». I гора пакаціць. Перастаць турбавацца. Хлеб у ларочак дастаўляюць, каб яшчэ дроў прывезць, я б i гора пакаціла. I заяц не качаўся. Ніколі не ўгнойвалася. Канешне, на таком полі нічога не ўродзіць, калі на ём i заяц не качаўся. I ключ у воду. Поўная адсутнасць слядоў, доказаў. Пашоў я за спраўкамі, а документы прапалі — i ключ у воду, вазьмі трасцы. Імець бога ў серцы. Быць спагадлівым. Ці будзе кал i етый чалавек імець бога ў серцы, мог ба ж ён пасобщъ ciратам. I не гамонь. Згаджайся. Калі СШвестравы прадаюць падцёлка, i не гамонь, бяры, іхняя карова дужа малошная. I пуць пацяраць. Не знаходзіць выйсця. Адной капяліначкі мяне не слухаюць, я ўжо іх біла i пуць пацярала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 321  ▶