Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
дарвуцда. У аднае кішкі дарваліся, а другая ўсё ніяк не можа ўспакоіцца. Класца (лажыцца) ў доскі (ўдоўж па лаўке). Паміраць. Былі мы ў Алёны, яна плана, не хона класца ў доскі. Клаўдзя гаварыла, чым так жыць, луччы класца ўдоўж na лаўке. Сядзіць i сама сабе рассуждав: во, людзі лажацца ў доскі, а мяне бог не бярэ. Хочащ ці не хочаш, а кажнаму прыдзецца лажыцца ўдоўж па лаўке. Зак. Пакласца (лежи) у доскі (удоўж па лаўке). Як пакладзешся ў доскі, тады ад усяго асвабадзішся. Прыдзе ўрэмя — кажный пакладзецца ўдоўж палаўке. Мы разам з Сямёнам прызываліся, служылі ўмесце, дык во на той нядзелі ён лёг у доскі. Мае равесніцы даўно ляглі ўдоўж na лаўке, а я ўсё капну свет. Класца (лажыцца) ў паклад. Захоўвацца працяглы час. Нінога ў іх не кладзецца ў паклад, там нечаму класца. А што ў Колі лажыцца 'ў паклад, няма ў яго ніякіх запасаў. Зак. Пакласца (лежч) у паклад. Што пакладзецца ў паклад, ЛІШНІМ не будзе. Мацерыі ў іх ладнага лягло ў паклад. Класць (лажыць) у доскі (удоўж па лаўке). Хаваць (нябожчыка). Скора, суседухна, прыдуць i мяне класць у доскі, дужа скора. Рана ты сабраўся класць удоўж na лаўке сваю старую, яна, калі хочаш, цябе перажыве. Маладога дужа цяжола лажыць у доскі. Сколькіх мой старой лажыў удоўж па лаўке! Зак. Пакласць (палажыць) у доскі (удоўж па лаўке). У іх паследняга старыка паклалі у доскі, нікога з мужчын на ўвесь ханец не асталася. Я рада буду, як пакладуцъ мяне ўдоўж па лаўке, буду ляжаць i пасмяхацца. Не балеў, не хырлеў, а зваліўся з ног i гатоў, палажылі ў доскі, дык не верыцца, што яго няма. А мая ж ты кумачка, на той нядзелі паМжылі ўдоўж па лаўке сваццінага хлапца! Класць (лажыць) у паклад. Захоўваць працяглы час. Адрэж якей кусочак i ладна будзе, ці мне сала класць у паклад. Нечага нам лажыць у паклад, мы i без пакладу абойдземся. Зак. Пакласць (палажыць) у паклад. Щ не збіраешся ты пакласць у паклад цэлый пук вяровак? Што яна паложыць у паклад, калі ў яе нічога за душою няма. Кожа лопае (лопаецца, трэскае, трэскаецца). Пра нястрымнае свавольства. Колса на мальцах лопае, надо харошый рэменъ, каб пачасаць. На ём даўно кожа лопалася, ладна, што брат адчасаў. Даўно на Каціным байструку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 321  ▶