Запяткі паадгаптываць (паадгоптываць, паадгаптаць). Яны ўжо ў Рожаве за столька гадоў запяткі паадтаптывалі. Во пагледзіцё, яны i тута запяткі паадтоптываюцъ. Ну праўду гаварылі, што ён за Нюшкаю запяткі паадтаптаў. Працягл. Запала наадгаптываць (наадгоптываць). Не меншы наадтаптываў запяткі i Васіль за сваёю красавіцаю. Люська — дзеўка сама ў сабе, за ёю Шурык запяткі наадтоптывае. Заскабліваць лапу. Прычыыяцца да крадзяжу. Мы зналі, што яны заскаблівалі лапу ля калгаснай бульбы. Зак. Заскабіць лапу. Ваш сынок тожа заскабіў лапу, ён быў у адной кампаніі з тымі гаўрыкамі. Множн. Пазаскабліваць лапы. A, думаеш, Іваняты чысценькія? — гавары ты, яны крэпка пазаскаблівалі лапы ля малацілкі. Заскакываць перад (пярод). Паддобрывацца з разлікам на прыхільнасць. Нікому я заскакываць перад не буду/ укланяцца я нікому не хану. Твой свёкар дужа любіў заскакываць пярод начальству. Зак. Заскачыць перад (пярод). Мы зразу панялі, што ён заскачыў перад Анікану. Етый умее заскачыць пярод i дзелае, каб мала хто замеціў. Непаўн. Пазаскакываць перад (пярод). Пазаскакываў перад Грышчанку, ды ўвідзеў, што нічога не дабёцца. Яны пазаскакывалі пярод усім, хто толька быў у начальстве. Працягл.-фінальн. Назаскакываць перад (пярод). Назаскакываў перад Іллянку, а тады неяк яго як адрэзала. Назаскакывалі пярод свайму начальству, большы не будуць. Засыпаць вочы пяском (зямлёю). Хаваць. А хто ў нашай дзярэўне пойдзе засыпаць вочы пяском? На той нядзеле засыпалі вочы зямлёю i ў Сяльцэ. Зак. Засыпаць вочы пяском (зямлёю). Адмучылася старая, засыпалі вочы пяском, ні пра што не думай. Живому многа нада, а як засыпяць вочы зщлёю, тады ўсё па ўсём будзе. Затыкаць пальцам дзірку ў небе. Рабіць немагчымае. Дрэнна ты знаеш етага прайдоху, ён умее затыкаць пальцам дзірку ў небе. Зак. Заткнуць пальцам дзірку ў небе. Старасельцаў такей, што заткне пальцам дзірку ў небе. За ўсё ўсё. За працяглы час. Жылі яны бедна, за ўсё ўсё з ёлі аднаго падсвіначка, а то аб нішчымніцы сядзелі. За ўсю акругу. Выключны. Мой старой хлапцом быў за ўсю акругу, дзеўкі за ім гужам віліся
Дадатковыя словы
будуі
2 👁