Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Захадзіць у даўнасць. Зацягвацца ў часе. Пазыныў i нада аддацъ, а то заходзіць у даўнасць, забываецца, а людзям абідна. Зак. Зайціць у даўнасць. Каб так не зайшло ў даўнасць, усё б скарэй рашылася. 3 ахоткі (ахотачкі). Пры з'яўленні апетыту. Я ў свае кумы Храсінні з ахоткі зёла малосольных гуроныкаў, ах, якея яны смашныя! 3 ахотанкі i капусты хлебанеш, яна з баранінай, ажно зашылася жырам. 3 баразны. Па дамоўленасці ад колькасці барознаў (дзяліць). Разы два мы сеялі бульбу з баразны з Шэндрыкам: наш пасеў, а яму трэццяя баразна. Збівацца з партэсу. Губляцца. Як жа тут не будзеш збівацца з партэсу, калі кажный дае савет па-свойму. Зак. Збіцца з партэсу. Сямён ужо збіўся з партэсу, ён не прыдумае, што дзелаць i к каму кінуцца. Узмацн. Пазбівацца (пазбіцца) з партэсу. Вы б яшчэ скарэй пазбіваліся з партэсу, каб вам столько нагаварылі, сколько Бабаронку. Таго пазбіліся з партэсу, што не сваёю галавою жылі. Збіваць з партэсу. Выклікаць разгубленасць, заблытваць. Не нада было збіваць чалавека з партэсу, ён неізвесна што будзе думаць. Зак. Збщь з партэсу. Напрасна вы збілі Кірэя з партэсу, аблюбаваў ён кароўку — няхай бярэ. Узмацн. Пазбіваць (пазбіць) з партэсу. Іх пазбіваў з партэсу Асташонак i дзелаў ета нарошня. Пазбіць з партэсу нядоўга каго хочаш. 3 блаху (камара, клапа, муху, рака, рачочка). Зусім малы. Жаніха таго з блаху, цёшча ў пастанне загорне i naнясе. 3 камара хлопец, а задач не перагледзець i не neрасчытаць. Падскакывае нейкій карузлік з клала: наго ты тута каня паставіў? Таго чалавека з муху, глядзець ненашта, а ўжо з кулакамі носіцца. Быў у яе нейкій зяцъ з рака i тэй не ўжыў, у ёй жа дванаццаць сядзіць! Па маету поўзае яе скідыш, ён з рачочка, трошку большы годзіка. Звалівацца з галавы. Пераставаць быць клопатам. Ну, кажацца, / ў Свірыдзіхі пачалі звалівацца з галавы ўсе заботы. Зак. Зваліцца з галавы. Адзін клопат зваліўся з галавы, цяпера надо думаць, як меншага куды прыстроіць. Узмацн. Пазвалівацца (пазваліцца) з галавы* Нічога ў іх не пазвалівалася з галавы, сядзяць i бядуюць, як дальшы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўленні
2 👁
 ◀  / 321  ▶