Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
ўсякую лухту. Раншы яго задзявалі за дзевятае рабро ўсякія сплетні, а тады на ўсё махнуў рукою. Зак. Задзець за [дзевятае] рабро. Ліза сказала npa сена ад Сажа, дык брыгадзіра задзела за рабро. Мікілай умее задзець за дзевятае рабро каго хочаш. За каравую анучу. Без павагі. Чаго ж ён так папу сціўся, што ўсе счытаюць яго за каравую анучу! Закідаць (закідываць) чарку (за вуха). Піць, п'янстваваць. Што — што', а закідаць чарку яны ўмеюць, толька спраўляйся паднасіць. Іх была спетая кучка, чарку закідывалі кажный дзет, не прапускалі. Наўчыўся i Наталачкін сын закідаць за вуха, цяпне яна з ім гора! Лоўка Чэпік закідываў за вуха, Васіль толька дзівіўся. Зак. Закінуць чарку (за вуха). Закінулі чарку i пабеглі, доўга не перасушываліся. Ён так i глядзіць, каб айдзе закінуць за вуха. За красату. 3 задавальненнем, асалодай. У іхнай дзярэўне такая выгада, раздолле, луг пад вокнамі, рэчка, жыць там можна за красату. Закрываю» грабавою даскою. Хаваць. Скора вы прыедзеце i мяне закрывацъ грабавою даскою. Зак. Закрыць грабавою даскою. Во як закрыеце матку грабавою даскою, тады адны пажывяцё, параскрасуецеся. За малым. Ледзь не. Твой Віця сяння за малым не папаў пад пілу, — найшоў места, айдзе балавацца. За муху. Дарэмна (згінуць). Абое прапалі за муху, каб не свая дурасць, i сяння б жылі. Занасіць хвост іран. Прыслужвацца. За чарку любому занасіць хвост гатоў, сам сябе нісколька не ўважае. Непаўн. Пазанасіць хвост. Ты луччы ўспомні, каму ён не пазанасіў хвост. Запускаю» у даўнасць. Зацягваць у часе. Калі што надумаўся дзелацъ, дзелай зразу, нічога не запускай у даўнасць. Зак. Запусціць у даўнасць. Зра вы запусцілі ў даўнасць дзела з пастройкаю. Запяткі адтаптываць (адтоптываць) жарт. Настойліва заляцацца. Нейкій сяльчанін тваёй Ганначке запяткі адтаптывае. Тады два запяткі адтоптываў i ўсё напрасна, сабралася i наехала адна. Зак. Запяткі адтаптаць. Ета ж каторай дзеўкі ў Пірадзіне ён запяткі адтаптаў. Узмацн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянстваваць
0 👁
 ◀  / 321  ▶