Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Прымушаць змоўкнуць. Я умею завязывацъ ім язык: памяну копкі на Пірагоўскім лагу — i яны замуруюцца. Заганяць зло. Пачынаць стоена злавацца. Сам не прыдумаю, за што ён заганяе на мяне зло, — без усякай причины. Зак. Загнаць зло. Загналі зло на Прахаронка, што не пашоу сватам к іх сыну. Заганяць у трубу. 1. Марнатравіць. Во хазяін дык хазяін, узяўся заганяць у трубу, што бацъка гадамі нажываў. 2. Ставіць у безвыходнае становішча. Нашто ім заганяць у трубу етых хлопцаў, яны нічога дрэннага нікому не здзелалі. 3. Моцна ўшчуваць. Як стануцъ яго заганяць у трубу, ён не знае, куды дзявацца. Зак. Загнаць у трубу. 1. Змарнатравіць. ГТуні загнаў у трубу новый хазяін, скора i да клеці дабярэЦца. 2. Паставіць у безвыходнае становішча. Некуды было дзецца, загналі ў трубу, дык npa ўсё расказаў. 3. Моцна паўшчуваць. Каб раз-другей загнала ў трубу, ён ба меншы адураваў. Узмацн. Пазаганяць (пазагнаць) у трубу. Памарнатравіць. Пагледзяцё, за месяц яны ўсё пазаганяюцъ у трубу. Пазагнаць у трубу ўсягда паспееце, вы спярва паработаць паспрабуйце. Загваздка ў лапці іран. Нікчэмнасць. Кінь етый абломак, нашто табе загваздка ў лапці, куды ты яго прыладзіш? 3 агня выхватываць. Праяўляць надзвычайны спрыт. Hy i што, калі з агня выхватывав, проця Петрака ён мала кашы еў. Зак. 3 агня выхваціць. Такей прайдоха, uirno з агня выхваціць, ты мала яго знаеш. Заграбаць грады іран. Сварыцца. Як ema не стыдна, у суседстве жыўшы, кажный божжый дзень заграбаць грады! Зак. Загрэсць грады. Ёй каб загрэсць грады, хоць ба з кім, з кім. Задзержывацца ў галаве (памяці). Запамінацца. Kaжацца, у цябе мала што задзержываецца ў галаве, вецер выдувае. Нада ж, каб троху ў памяці задзержывалася ў самаго, хто за цябе думаць стане! Зак. Задзержацца (задзяржацца) ў галаве (памяці). Каб што задзержалася ў галаве, ён ба расказаў. Нічога ў яго не задзяржалася ў галаве. Што ў іх задзержыцца ў памяці, калі яны былі n уяны як цуцыкі. А во npa Вольку ў яго задзяржалася ў памяці. Задзяваць за [дзевятае] рабро. Моцна ўзрушваць, хваляваць. Наўрад ці задзявае за рабро Івана, што яна пляце
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 321  ▶