Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
перадзелаю, — бутшачкі апаражніў i /полька быў назад. У твайго свата ўсягда дым з-пад каўняра, только дзела не відна. Ездзіць на сабаку іран. Гультаяваць. Разве не відзіш, якея з іх работнікі, глядзяцъ, каб дзет ездзіць на сабаку. Непаўн. Паездзіць на сабаку. Вясну паездзіў на сабаку, думав i лета так пракачацца. Узмацн. Наездзідца на сабаку. Усе трое наездзшся на сабаку, усадзебку i тую не абсемянілі. Законч. Ад'ездзіць на сабаку. Ладна ад'ездзілі на сабаку, на кусок хлеба капейчын няма. Працягл,фінальн. Даездзіць (даездзіцца) на сабаку. Даездзіць на сабаку, што нечага будзе ў рот укінуць. Грышчанок даездзіўся на сабаку, глядзіць, каб хто капусты сербануцъ лінуў. Жаба на языку спякецца. Пра балбатуна. Етый табе нагаворыць сколько хочаш, у яго жаба на языку спякецца. Жывот падпяразываць. Харчавацца больш сціпла. Раз кароўку збылі, надо жывот падпяразываць, без чаркі малака ў дзярэўне трудна. Зак. Жывот падперазаць. Максім падперазаў жывот, не хваліцца кілбаскамі. Множн. Жываты пападпяразываць (пападперазаць). Цяпера яны жываты пападпяразывалі, не жыруюцца, як ранты. Кулініны даўно жываты пападперазалі, у іх хлеб ці ўсягда бывав. За адзін замах. Адразу. Нада было б за адзін замах i сочку прывезць, няхай ба была прыпучона к месту. За адным стадом. Разам, сумесна. Во харашо Аўдакімёнкавы падгадзілі: за адным сталом дзве свадзъбы адбылі. За будзь здароў. Дарма, дарэмна. Ты не думай, за будзъ здароў к табе ніхто не пойдзе над бярвеннем буйтавацца. За вірамі. Вельмі далёка. Айдзе ты яго будзеш шукаць за вірамі. За вірамі тэя Пятровічы, ці я туды дайду. Завыцца нада. Пра вялікае няшчасце. У Свірыдзёнкавых бяда — завыцца нада, з такою кучаю дзяцей без коровы астацца! Завыць (загусць) у кулак. Прыйсці ў роспач. / ты б завыў у кулак, каб без хлябіны, без трапіны астаўся на голым полі. Не раз у кулак загудзе, пазнае, як одной без усякай помашчы быць. Завязываць язык. 1. Змаўкаць. Яна талька пры Кірыёнку завязывае язык, остальное ўрэмя язык у яе па плячах ходзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адездзілі, адездзіць, іполька
0 👁
 ◀  / 321  ▶