Збіць
збіць, парушыць умяшаннем ход і парадак дзеяння, думак — спутаць з., заблытаўшы, іншаск.; збунтаваць, пабунтаваць з. нечакана; перабунтаваць з. раптоўна; перабіць з. з прыкрай нечаканасцю; збіць з толку (панталыку) з., прывёўшы ў замяшанне.
Зьбіў ты мяне сваім пымыганьнім, і забыў ужо, сколька нышчытаў. Каб ты мяне ня спутыў, ні нада б було піряшчытывыць наныва. Толька збунтуй, ухаджу на етым жа месьці. Ні пускай: увалюцца — зразу пубунтуюць. Ах, як жа ты мне пірібунтувала прі такім некыльстві. Пыдажды сікундычку, піряб'еш — тады пычынай мне наныва. Зайшлі ня воўрімя, толька во с толку зьбілі і ўсё. Ай-яй-яй, як жа ты мяне зьбіў с пынталыку, ні прідумыю, зь якога боку ўзяцца.
Збыцца
ажыццявіцца, ператварыцца ў жыццё — спраўдзіцца а. у адпаведнасці з прадказаннем; споўніцца а. у адпаведнасці з прадказаннем або пажаданнем; савяршыцца а., руск.; звяршыцца а., руск., рэдкаўж.
Папомніш маё слова, усё, што я кызала, збудзіцца. Мыталыга, мыталыга — гыдаіш, а ці спраўдзілыся каму хуць раз. Ніхай ба хуць пылавіна тваіх пыжыланьніў споўнілыся. Зыгадывыць, канешня, можна, а толька можа сывяршыцца, а можа не. Ну есьлі ўжо й твае замыслы зьвяршыліся, то пра Хомкіны і гываріць нечыга.
Здавацца
здавацца, узнікаць зданню ва ўяўленні — роіцца з. навязліва ў думках; верзца, плесца з. у непрыемных і неарганізаваных вобразах, нездав.; казацца, паказывацца з. невыразна; мярэшчыцца з. уяўна, выразна (пра здані, фантастычныя бачанні); чудзіцца з. нечакана і мала выразна.
Ці табе ні здывалыся, што ты купляіш ірунду, а ня тоя, што нада. Усю ноч нешта нейкыя роілыся. Вярзецца ікая-то чупуха і вярзецца, сам ні знаю чаго. Плілася нейкыя лухта цалюхтынькыю ноч, аж ня выспыўся. Мне кажыцца, я цябе нейдзі сустрюкаў, ці ў Сапрынывічых, ці
85 👁