Старонка 92
◀ / 281 ▶
ца, заскрэсца, засвярбецца, замуліцца, закалоцца з. навязліва, надакучліва, іншаск., іран.; зуб загарэўся (разгарэўся, узгарэўся) з. неадольна, іран. Ці чуў ты еткыя дзіва — і яму зыхацелыся жаніцца, шэсцьдзісят гадоў меўшы. Віджу ўжо, віджу: зыманулыся ну гулюшку. Так яму зыкарцелыся на тую свадзьбу — пряма ні знаіць айдзе дзецца: краля ж яго будзіць там. Узноў табе зыкарцела ў тэй горыд, верна, устреціцца дыгываріўся с каторыю. Куды табе зыгарелыся сяньня кытануць? Ей як узгаріцца — ня ўпросіш і ня ўмоліш, ні паслухыіць нізашто. Я цябе знаю: кылі луманулыся куды пайціць — ны вярёўкых ня ўдзержыш. Як жа яму луманула паехыць у Воршу, ні атгыварщь було. Што табе зарупіла за тэй Сож, ці тама бісь цябе ня бойдуцца. Задрэнчыла ім ны Засожжа, ня зьдзержыць. Задрэнчылыся табе ні здырма, палучыш у мяне. Чаго табе прісьпічыла у тую Жавінку, мне дык нікуды ня хочыцца йціць, лёг ба на печы і ліжаў. Пріпёрла ім у Бірязуйкі, як сь сябе ня выскычуць. Зачысаліся табе Шумянічы, ой, зачысаліся. Узноў зыскряблося ім у Астрейікывічы, каторый раз. Што, у Лырьяныва другей раз зысьвярьбелыся? Замулілыся некуды дрягнуць, места сабе ні находзіць. Яму ўжо як заколіцца, уніму німа. Я ўжо віджу, што ў цябе ну бутылычку зуб зыгареўся. Ну й рызгареўся ж у цябе зуб на тэя яблыкі. Зуб у цябе узгареўся ні ныпрасна. 128. Збіцца збіцца, сабрацца ў натоўп ці ў цесны гурт — скучыцца з. у невялікі натоўп; скашаліцца з. у вельмі цесны гурт; стоўпіцца (стаўпіцца) з. у цесны натоўп; стаўпясіцца, стаўмясіцца з. на вельмі абмежаванай тэрыторыі або ў памяшканні, неадабр.; сцясніцца з. да цеснаты, часта вымушана. Дождж як пріўдаріў з градым, скот зьбіўся лі кустоў — ні пышавеліцца. Ты йшоў міма,— чаго там народ так скучыўся? Так ужо скышаліліся, што мыш, кажыцца, ні пралезіць. Чаго вы стоўпіліся, выжымык яго ня відзілі? Нада ім тама стаўпіцца — стыяць пыўдня. Якея ўжо там скокі, стыўпясіліся, таўкуцца як рыба ў вядре. Людзей найшло многа, стыўмясіліся — ні пывярнуцца, ня выйціць зь естыя кашы. Сьцясьніліся ў хаці ніізьвесна чаго, пашлі б на вуліцу: і ціха, і цёпла.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 281 ▶