ў Рыхвалыві. Чаго ета тут табе нешта будзіць пыказывыцца? Зь вечыра нешта як пычало мярешчыцца, аж кропна стала. Зразу нічога ні було, а тады стала чудзіцца, што нібыццым ці то нехта стукыіць, ці ходзіць пыд вакном.
132. Здаровый
здаровы, з добрым здароўем — крэпкій з., неўспрыімлівы да хвароб; вынослівый з., фізічна стойкі; зносу (веку) няма з. у пажылых гадах; як гвозд, як камушок, як камялёк з. (пра дзіця); як клубок з., рухавы (пра дзіця); як камень з. вельмі, моцны.
Ета ж Максім гады чатырі як балеў, а большы ў яго нічога ні атрыгаіцца, ён здаровый. Проста хто-нібудзь збалдзіў, што ляжыць, я ж яго ўстрэціў учора—крепкій, нічога ня хворый. Выносьлівыя хлопцы, ім ні холыд, ні дожджніпачом. Сколька пыработыў, а зносу німа, праўда, еў усігда хырашо, чаго зря, бувала, і к роту ні пыднясець. Яму веку німа, сколька гадоў, а хуць ба адна сівыя выласіна і зубы як часнок. Догліду за ім дужа німа, а ён як гвозд. Зь віду нізавідный, а так мульчуган як кумушок і спраўный. У яе ўсе дзеці як кымалькі. Вун Коліна носіцца, дзевычка як клубок. Ён і тріццыць гадоў нызад быў здаровый і січас як камінь, ні разу ні ліжаў.
133. Здзёкывацца
здзеквацца, адносіцца здзекліва — здзякацца з. кпліва; іздзявацца з. бессардэчна, руск.; уродываць, уроднічаць з. самаўпраўна і пачварна; надражацца з. кпліва і развязна; наругацца, наругывацца з. самаўладна; вірыдуваць з. з самаўладным шаленствам; паязджаць з. з адчуваннем безадказнасці і перавагі; мучыць з. балюча і неадвязна; не даваць прамытае вады з. у адносінах матэрыяльных патрэб.
Зьдзекывыўся і дазьдзекывыўся, пулучыў сваё: выгнула. Ні зьдзікайся, бальшун, ныд малюткыю сыбраў розуму сьміяцца. Ізьдзіваліся над ёю, як толька хацелі, а йна нікому ні слова ні паўслова. Табе хто ў рукі ні пупадзецца, ныт кажным будзіш уродывыць. Умесьці сена прыдывалі, сьпеліся і ўроднічылі ныд дзяреўнію, пакуль абоім ні нукруцілі хвост. Нат кім ты ныдрыжаісь
86 👁