Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
ПРАДМ ОВА Мова жыве ў слове. Словы называюць не толькі прадметы, з'яівы, але i самыя найтанчэйшыя паняцці лра іх, адценні іх прыкмет i асаблівасцей. Важным сродкам такога выражения з'яўляюцца сінонімы, якія служаць адным з асноўных лаказчыкаў багацця мовы, яе развітасці i выразнасці. Сінонімы садзейнічаюць дакладнасці выражэння думак, даюць магчьгмасць абрысаваць усебакова прадмет, з'яву ді выдзеліць іх пэўны бок, дапамагаюць выявіць адносіны гаворачай асобы да выказанай думкі. Гэта неад'емная частка i найкаштоўнейшае багацце слоў«ікавага складу любой развітай літаратурнай мовы i мясцовай гаворкі. АБ СУТНАСЦІ СІНОНІМАЎ Для таго каб правільна зразумець сутнасць сінонімаў i ўсіх звязаных з імі пытанняў, неабходна ў першую чаргу вызначыць, што такое сінонімы як моўная з'ява. У азначэнне кожнага паняфія павінна ўваходзіць тое асноўнае, што вылучае яго з рада іншых падобных з'яў. Пры падыходзе да сінонімаў, на наш іпогляд, трэба ўлічваць наступныя моманты. Па-першае, тое, што яны абазначаюць адно i тое ж паняцце, адну i тую ж з'яву, прадмет аб'ектыўнай рзчаіснасці, а не розныя, хоць i блізкія прадметы. Па-другое — сінонімы маюць паміж сабой сэнсавыя i стылістычныя адрозненні. Па-трэцяе — сінонімы адрозніваюцца па гукавому окладу. Значыць, у аснове сінанімічнасці ляжыць агульнасць значэння, семантычная блізкасць слоў. Сінонімы выражаюць раўнацэнныя паняцці i супадаюць у істотных признаках свайго зместу. Розняцца яны паміж сабой у прыватных адценнях агульнага значэння, а таксама па шырыні, сферы i асаблівасцях ужывання, аб'ёму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектыўнай, абёму, зява, зяву, зяівы, зяў, зяўляюцца, неадемная
2 👁
 ◀  / 281  ▶