Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
значэння, па моўнай прыналежнасці, граматычнай i сінтаксічнай спалучальнасці, кіраванню, здольнасці да форма- i словаўтварэння, па адносінах да актыўнага ці пасіўнага запасу лексікі i інш. У сінамічныя адносіны ўступаюць таксама словы лексічна звязаныя: чорны — (толькі пра каня) варанэй l 2, старый — (толькі пра чалавека) пажылэй, хадзіць — (толькі пра чалавека) шалацца i інш. Слоў, якія б абсалютна супадалі ва ўсіх аспектах, у мове наогул не існуе. Праўда, з пункту гледжання толькі. семасіялогіі пра абсалютныя сінонімы гаварыць можна, семантычная тоеснасдь, ідэнтычнасць у мове icнуе. Але нават лексічныя дублеты маюць тыя ці іншыя адрозненні. Возьмем, напрыклад, у мсціслаўскай гаворцы сінонімы самалёт i ераплан. Семантычна яны супадаюць поўнасцю, затое прыкметна адрозніваюцца шырынёй бытавання. Другое слова ў цяперашні час сустракаецца толькі ў мове старэйшага пакалення i то досыць рэдка. Яно ўжо фактычна перайшло ў пасіўны запас лексікі. Не выключана магчымасць, што з цягам часу гэты сінанімічны рад распадзецца, паколькі яго другі член можа зусім знікнудь з жывой мовы. Няма ні сэнсавых, ні эмадыянальна-стылістычных адрозненняў паміж членамі сінанімічнага рада рушнік — палаценца, уціральнік, уцірка, але ў іх таксама неаднольканая ступень бытавання сярод розных узроставых груп насельнідтва. Словы ўціральнік i асабліва ўціркаў пераходзяць у пасіўны запас, прадстаўнікам малодшых пакаленняў яны амаль невядомы. Палаценца прыйшло ў гаворкі параўнальна нядаўна, але пачынае бытаіваць актыўна i паступова выцясняе апорнае слова рушнік. Лексіка-ісемантычныя сінонімы розняцца паміж сабой рознымі сэнсавымі адценнямі аднаго i таго ж значэння: плакаць — галасіць, угаварываць — увяшчаць, еазіць — цягаць 2 i інш. Сэнсавыя адрозненні могуць заключацца ў ступені інтэнсіўнасді дзеяння, яго працягласці, абставінах працякання, у градацыі па нарастанию ці спаду прыкметы, дзеяння, у якасных ацэнках, у ступені канкрэтнасці ці абстрактнасці i г. д. 1 Увесь ілюстрацыйны матэрыял у «Прадмове» прыводзіцца з гаворак Мсціслаўшчыны. 2 Тут i далей у «Прадмове» ў радзе выпадкаў, з-за немэтазгоднасці прыводзідь увесь сінанімічны рад, падаюцца толькі пары яго членаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 281  ▶