Стылістычныя еінонімы супадаюць па значэнню, але належаць да розных стыляў мо©ы, надаючы ёй асаблівую выразнасць i вобразнасць. У ролі такіх сінонімаў вельмі часта выступаюць пераносныя значэнні слоў. Эмацыянальна-экспрэсіўныя сінонімы таксама супадаюць семантычна, але івыражаюць розныя ацэначныя адносіны да з'явы, прадмета, дзеяння: дрэнный — гадкій, плюгавый; рукі — лапы, граблі. Сінаніміка цесна звязана з мнагазначнасцю слоў. Таму шмат якія словы ўваходзяць у некалькі сінанімічных радоў. Адны з іх супадаюць ва ўсіх значэннях, іншыя—у асобных ці толькі ў адным. Утвараецца складаная, рознагаліновая сістэма сінанімічных сувязей. Так, у залежнасці ад кантэксту ляснуць у пераносных значэннях сінанімізуецца з ударыць, пайціць, пабежч. Цікавыя рады ў сваіх пераносных значэннях утварае слова схваціць. Яно ўступае ў сінанімічныя адносіны з усімі словамі, што абазначаюць уборку ўраджаю: зжаць, скасіць, згрэсць, змалаціць, выкапаць, выбраць (лён), падняць (лён) i інш. Важнай уласцівасцю сінонімаў з'яўляецца іх здольнасць нярэдка ўзаемазамяняцца (у межах аднаго сінанімічнага рада). Сапраўды, напрьгклад у сказе Я не стану жалаць нікому дрэннага, інфінітыў можа быць заменен словамі прыяць, зычыць. Сэнс выказанай думкі ад такой замены не зменіцца. Узаемазамяняльнасць — наогул важная катэгорыя i ў шмат якіх выпадках, безумоўна, дапушчальная. Гэта адзін з паказчыкаў сінанімічнасці i досыць часта практычны спосаб яе праверкі. Але агульным i абсалютным паказчыкам узаемазамяняльнасць не з'яўляецца, гэту прыкмету нельга лічыць дамінуючай i класці ў аснову івызначэння сінанімічнасці. Абсалютнай узаемазамяняльнаеці еяірод сінонімаў не існуе. Яны часта i ўзнікалі як дыферэнцыруючыя адзінкі. Самой іх прыродай у большаеці выпадкаў узаемазамяняльнасць выключаецца. Далёка не заўсёды сінонімы могуць узаемазамяняцца ў адным i тым жа радзе з-за дадатковых ceмантычных, стылістычных i эмацыянальна-экспрэсіўных асаблівасцей, якія патрабуюць іменна данага, а не іншага слова. Так, словы вазіцца i бянтэжыцца, абазначаючы адно i тое ж дзеянне, не ва ўсіх выпадках могуць замяняцца з-за аб'ёму значэння: вазіцца можна з неадушаўлёным прадметам, жывёлай, чалавекам, а бянтэжыцца— зівычайна з дзіцем. Трэба таксама мець на ўвазе, што
Дадатковыя словы
абёму, зявы, зяўляецца
2 👁