вісялей дзела пойдзіць, скарей. Нада хуць трошку пычшавелівыць. Ну як ба ж я ні ўзяў, кылі яны стыяць нуд душою: бярі і бярі. Зь ёю работыць ні ў карты гуляць, іна табе дыхнуць ні даець. Дужа я цябе стану гнаць у карык. Ён такей — гані ды гані ў шыю. Я ўжо іх дужа ў сугон ні гнала.
Застаць
застаць, паспець сустрэць, убачыць — заспець, заскачыць з. перад самым адпраўленнем; захваціць, засцігнуць з. раптоўна; захапіць з. раптоўна, рэдкаўж.; паймаць, спаймаць, злавіць, папасць з. шукаючы, іншаск.; зашчучыць з. выпадкова ў патрэбным месцы, жарт.; накрыць, застукаць з. на месцы злачынства, іншаск.
Во хырашо, што я зыстала вас, хуць пыгаворім разым, даўно ня відзіліся. Цыляў, каб як засьпець цябе у дваре, прібег, а ты, гаворюць, у лугу,— жалеў я, жалеў: дужа нада быў, хацеў фуганка ўзяць. Ні разу цябе ні заскочыш на месьці, усё ны рабоці, а ты мне дужа-дужа нада. Айдзе мне яго зыхваціць, кылі яго ні разу на месьці ні буваіць. Прібегла і ўжо ні засьцігла, толька выіхыў. Думыла, у дваре — ні зыхапіла. Бягі пы Маслыўскый дарогі, можа, айдзе пыймаіш, кызалі, там яго відзілі. Айдзе ж ба спыймаць таго брігадзіра? Зловіш, будзіць злоўлін,— ён ужо, наверна, пыт Пірядніным. Зы капою схуваўся, ну я яго ўсёроўна пупаў. Во хырашо, што я цябе тут зашчучыў. На што йшоў, тоя й пулучыў, накрылі пряма ў амбарі і акт сыставілі. Нуц сундуком застукылі, у вузіл адзёжу складывыў.
Заступіцца
заступіцца, стаць на абарону — зашчыціць з., цалкам узяўшы на сябе абарону; уступіцца з. актыўна; устраць, устрацца, абараніць з., не даўшы ў крыўду; адбараніць з. пры нападзе; абстаяць (абстояць), адстаяць (адстояць) з., з рашучасцю адбіўшы або адвёўшы любыя напады; закінуць слова з. у невялікай меры выказваннем; не даць у абіду з., абараніўшы ад крыўды; стаць гарою з. рашуча і непахісна; душу пакласць (палажыць) з. самааддана, як магчымасць, гатоўнасць.
81 👁