Старонка 88
◀ / 281 ▶
Заснуць заснуць, упасці ў сон — уснуць з., руск.; захропсць, захрапець з. з храпеннем; задаць храпака з. з асалодай, жарт.; звесць вочы (вачамі) з. на вельмі кароткі час. Дождж, ляж дый засьні, дзелыць усёроўна нечыга. Думыў, трошку пыляжу, а тут зразу зыдрімаў, а патом і саўсім уснуў. Лёг і захроп як пяньку прыдаўшы. Адзін зыхрапеў і другей усьлед, а скот ні выгынян. Ладна зыдаў хрыпыка, паўсудык—ня меншы—спаў. Толька зьвёў вочы — чую, сморьгыіць: устывай, устывай. Якей тут сон, трошку вычамі зьвёў і ўсё, з малымі дужа ні засьнеш. Застаўляць прымушаць, ужываць прымусовыя меры — зацяваць п. настойліва і нецярпліва; прысіліваць, прыцясняць п. настойліва (пры пачастунку); прыганяць, паганяць п. настойліва, іншаск.; налягаць, прынуждаць п. настойліва; вынуждаць п. настойліва, малаўж.; няволіць п. наперакор жаданню; пароць, падпарываць п. катурхаючы, іншаск.; шаваліць, шавяліць п., злёгку напамінаючы (звыч. пры пачастунку), іншаск.; пашаваліваць, пашавеліваць, падшаваліваць, падшавеліваць п. злёгку, напамінаючы перыядычна (звыч. пры пачастунку), іншаск.; стаяць над душою, не даваць дыхнуць п. неадчэпна; гнаць у карак (шыю, сугон) п. настойліва і груба. Нада зыстаўляць, прівучаць патроху к рабоці. Цябе кылі ні зыцівай, дык ня выйдзіш с хаты дайжа скаціні паткінуць. Ні прісілівыйця мяне, хлопцы, я ўжо большы ні піць, ні есьць і ні хачу, і ні магу. Пріцісьняй, пріцісьняй, ніхай закусыюць. Што ты мяне прігыняіш, ці я ў чужых, ці што. Пыгыняіць старэй, дыхнуць ні даець. Пычыла нылігаць, дык я і ўзяў. Я цябе дужа прінуждаць ні стану, ня хочыш — ні бярі. Ну хто ж цябе вынуждаў браць Танічку, на ком хацеў, на том і жаніўся. Дужа я цябе няволю, што хочыш, то й ныдзівай. Пары іх, пары, ніхай яшчэ пы чаркі нальлюць. Пытпарывыў, дык вісялей ішло дзела. Цябе ні шывалі — і ў рот нічога ні ўкладзеш. Ну няўжэлі ж і цябе шывяліць нада, ты ж ні ў чужых людзей. Пышавалівый, твае госьці саўсім заснулі. Нада пышавеліваць, вісялей будзіць. Пычшывалівый,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 281 ▶