Зуступіся хуць ты, яго ж па слову зыдзяўбуць. Ні прасі і ня думый, каб я цябе зышчыціў, ты сам кругом вінуват. Каб ні ўступіўся я, яны б табе далі. Далі б табе, каб браты ні ўстрялі. Ня думый, што зы цябе яшчэ хто-небудзь устряніцца. Ты абароніш, гірой знайшоўся. Хырашо, што ўтраіх былі, дык адбыранілі, адзін ба нічога ня зьдзелыў. Як усталі адзін за дным і абстыялі так. Як нываліліся ўсе на сходзі, а мы ўдваіх выступілі і апстоілі. Зьмітрыка нада ацстыяць, ён нікому нічога плахога ня зьдзелыў. Ацстоім — ні ацстоім, а паспробыім. Прідзі ны пасежыньня, можа слова закініш. Сьмела реж праўду ў вочы, мы цябе ў абіду ні дадзім. Яму б там уськінулі, ды знакомыя хлопцы былі, гарою сталі. Адзін зы днаго гарою, душу гатовы пыкласць. Душу зы яго ўсігда паложыць,— так стаіць.
124. Засыпацца
засыпацца, атрымаць з лішкам, празмерна — асыпацца; агрэсца з. да немагчымасці сабраць; адгрэсца з. да немагчымасці сабраць, абмеж.; атабрацца, абабрацца з., сабраўшы звыш меры; азяліцца з. да неразумення, што рабіць; азязюліцца з. да разгубленасці; адурыцца з. да затлумення, іншаск., нездав.; апрэжца, ажарабіцца з. да немагчымасці спажыць, іншаск., груб.
Усі засыпыліся арехымі, такей быў урыжай на іх. Тыкая удашныя зырадзіла бульба — пряма асыпыцца. Ад гуркоў сёліта було агресца. Столька летыся було арехыў — ні адгресца. Во ўжо год на моркву, ува ўсіх ні атыбрацца. Ты ўжо, знаць, аббяресься ач чыснаку, дзьве гряды пысадзіў. Вы, верна, азеліціся ат ягыд, кажный дзень зь лесу ні вылазіця. Азязюлісься знаць ат репы, паўпогріба будзіць. Адуріліся сёліта ад быракоў, пряма дзівацца зь імі некуды. У вас столька пымідорыў — апрежца, куды вы іх дзіваць будзіця. Ажаребісься ты ад грібоў етых, столька хвытаўшы і насіўшы.
125. Затапіцца
утапіцца, патонуць у вадкім (са смяртэльным зыходам) — заліцца у., уст.; утапіцца у., кніжн., абмеж.; затонуць (затануць) у., апусціўшыся глыбока; захліпнуцца у., набраўшы вады ў лёгкія; захлынуцца у., дыхнуўшы ў вадзе, груб.; утануць у., руск., рэдкаўж.
81 👁