Старонка 81
◀ / 281 ▶
107. Есць есці, прымаць ежу — кушаць е., руск., іран., абмеж.; жвяліць е., бяззуба комкаючы; шамаць е. жвава і старанна; гамаць, гамкаць е., дзіц., ласк.; лізаць е. мала, перабірліва, неадабр., іншаск.; кусаць е. крыху, іншаск.; аграшацца е. пасля сну, гумар.; хрупаць е. з хрумканнем, іншаск.; хрумкаць е. паволі з хрумканнем, іншаск., ласк.; храпатаць е. з моцным хрумканнем; рубаць е. вельмі энергічна, неалаг., рэдкаўж.; мурыжыць е., мучаючыся з кавалкам; грызць е., скрабучы кавалак зубамі; масоліць е., возячыся з кавалкам, пэцкаючы яго, неадабр.; дзёўбць, дзяўбаць е. старанна, але маленькімі кавалачкамі (звыч. пра дзяцей), іншаск.; упісываць е. старанна, апетытна і прагна, іншаск.; уплятаць е. прагна, спешна, неразборліва, іншаск.; аплятаць е. вельмі прагна, спешна, неразборліва, іншаск.; наварачываць е. многа, іран.; камсаць, камсіць е. добра, старанна, гумар.; камкаць е. старанна густое, камякаватае, іншаск., іран.; комкаць е. энергічна густое, камякаватае, іншаск., іран.; тоўч е. густое з прагнасцю многа, іншаск., іран.; укладываць е. размерана, грунтоўна, іншаск., іран.; малоць е. бесперапынна і хутка, іншаск., іран.; мяжджуліць е. многа, груба, без разбору, іран.; малаціць е. многа і хутка, іншаск., іран.; мясіць е. многа, мяккае, іншаск., іран.; церабіць е. часта з стараннем, іншаск., гумар.; жраць е. многа са сквапнасцю, груб.; лопаць, трэскаць е. хапаючыся, іншаск., груб.; пургаць е. вадкае хапаючыся, груб. Ні прісілівый ты мяне, есьць я нічагенька ні хачу. Устывай, мой пан, кушыць ныгатоўліна і пыдана. Айдзе мне тую скарінку зьесьць, мякуш трошку жвялію. Шамыіць і шамыіць міску за міскыю. Гамый, гамый, я табе місычку пыдзяржу. Хадзі ка мне ны калені, будзіш гамкыць. Сколька ты будзіш лізаць, ці мне ўремя стыяць, ждаць цябе. Позна ўжо, нада було б кусаць. Я дык яшчэ ні агрішалыся. Хрупый, хрупый, быранкі дужа смашныя. Зразу дзічылыся, а тады асвоілыся, дывай хрумкыць пячэньня. Чуіш, як кошка храпочыць пат печчу нейкыю птушку. Дывай-ка мы будзім рубаць с табою. Мурыжыць бруквіну, ажно засопся. Што ні дасі, усё грызуць, — еткыя арава. Што ты столька масоліш, зьеў і пашоў. Пысядуць кыла міскі і дывай дзёўбць, абальлюцца кругом. Чаго там гыварыць — дзіўбаюць, толька гатовіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 281 ▶