спруўляйся. Што ні дасі, упісываюць пыччыстую. Уплітаюць ладна, нечыга богу гряшыць. Сідзяць удваіх ныд гаршком, аплітаюць, аж зу вушамі тряшчыць. Нывырачыіць адзін зы траіх, праўда і зьдзелыць што, кылі возьміцца — работа гарыць у руках. Кымсаіць, і кымсаіць, і кымсаіць, калі ты ўжо ныясіся. Камсіў ба і камсіў цэлый дзень бісьпірістанку. Што ні дасі, кымкаіць і кымкаіць, будзіць час сядзець. Комкыіць куряціну пряма с кысьцямі. Сядзіць, таўкець сабе бульбу і таўкець і яшчэ мурлычыць нешта, длі яго ж ета ноў. Укладыіць здорыва, зы дваіх зразу, а ўсё маліцца. Што ні дай, будзіць малоць, аж нос гнецца. Мяжджуліць тую бабку, толька пыдывай. Што ім дзелыіцца, малоцюць ладна. Як сядуць удваіх мясіць — чугунка мала. Толька атойдзіць, кажыцца наеўся — не, ўзноў бягіць, і дывай цірябіць. Жраў ба й жраў і ўсё зь яго мала. Сколька б ты лопыў, каб табе пыднасіў і пыднасіў. Трескыіць дык трескыіць, верна, ўпіцярых зь ім ні справюцца. Во ета пургыіць, чугунок-вядзернік зразу апыражніў.
108. Ехаць
ехаць, рухацца пры дапамозе сродкаў перамяшчэння ў адным кірунку — каціць е. шпарка, бадзёра, іран.; смаліць е. вельмі шпарка, з імпэтам, іншаск., іран.; грымець е. шпарка, з стукатам, іншаск., іран.; (і)мчацца, (і)мчаць е. шпарка; несца е. вельмі шпарка; ляцець е. надзвычай шпарка, іншаск.; трухаць е. паволька (на кані); цягнуцца е. паволька, стомлена (на кані); гудзець е. з шумам, іншаск., іран., абмеж.; лескатаць, дрынчэць е. з грукатам, звонам, іншаск., неадабр.; перць е. напралом або празмерна шпарка, іншаск., асудж.
Я відзіў, як вы міма ехылі, хацеў гукнуць, ды ні пасьпеў. Коцюць адзін за дным, зыдываньня — куды там! Так ужо смаліў і ні на кога ні глядзеў, як пірад ім нікога і німа. Толька паехыў — грыміць нызад: грошы забыў. Узноў імчыцца нызад, ну й дыкарыцільный хлопіц. Толька паехылі—гляджу: мчацца нызад, дык у мяне і серца ёкнула. Куды йта імчаць Вірькіняты? Вірьхамі мчалі некуды у бок Жырыціна. У мяне зразу вомырык ба стаў, каб так ніслася. Мурзалей ты йшчэ ляцець так, як Пітрачок лётыіць. Куды ты трюхыіш, ці ня к цёшчы ў госьці? Цягнуўся на нейкім лубаку — ныга зы нагу б. Зак
112 👁