Я табе гыварю, ні вязі сяньня пырысят: ці зы бясцэнык аддасі, ці нызад прівылакеш. Аддаў мякіну ні зы панюх тыбакі. Ні за нюх тыбакі прыдаў цубулю тваю. Яно ж так, буваіць, пупадзецца, і пы дзяшоўкі купіш. Ячмень сяньня зы пыўцаны аддывалі, — столька було. Ні було бызару, усё жалься божа прішлося аддываць. Курей я тваіх аддаў на вецір, ніхто іх браць ня хочыць. Ціляты былі дзяшэўлі паріныя репы. Якей там торг, аддыла во ўсё дзяшэўшы паріныя репы.
Дрыжэць
дрыжаць, калаціцца целам — трэсца д. моцна; калаціцца д. вельмі моцна.
Стыяць, дрыжаць, а ў хату пагрецца ні загоніш. Пірікалелі, аж трясуцца, зуб на зуб ні пыпыдаіць. Вот вы ж і ўчора кылаціліся, і сяньня пы-чылавечыскі ні надзеліся.
Дужа
вельмі, у вышэйшай ступені, меры — парадкам, здорава, сільна в., але нетэрмінова; край, крайня, горка в., тэрмінова; конча в., уст.; бязмерна в., абмеж.; чартоўскі в., руск.; пільна, дазарэзу, да смерці, як раз хлеба ўкусіць в., неадкладна; як піць даць в., рэдкаўж.
Дужа б хацела пабыць у сваіх і атырвацца ніяк ні магу: усё хызяйства і хызяйства. Зымаріліся пырядкым, сьпяшылі, ні мінуты ні ддыхнулі. Здорыва зыхацелі есьць, дарога ладныя. Сільна хацеў паехыць ны шахты, а тут у сям'е тыкая нізыдача, — ні паехыў. Ну што ты ны бызар, я край хачу ў ягыды зьбегыць: нада і пусушыць, і настойкі пыставіць. Крайня ў Віхряны атвярнуцца нада. Кукшуны пашлі па целу, горька нада баню нытапіць ды выпыріцца. Конча хацеў схадзіць к Пынасывым, а тут сырвалыся зь естым лесым. Абея сьпяшылі пряма бязьмерна, дык і пыгываріць ні прішлося. Ого, у вас тут чартоўскі хырашо: і лес, і ріка, і воздух хуць еж. Пільна, пільна нада було б увідзіць айдзе Гаўрілу. Мы дызарезу хацелі устреціць вас. Сялёдку зьеў, ды сульнуватыя, піць зыхацеў да сьмерці. Мне ж як раз хлеба ўкусіць нада зьбегыць за Сож к сваім. Як піць даць карову купіць нада, з малымі біз мылыка ні прыжывеш.
79 👁