Старонка 78
◀ / 281 ▶
ні хацелі браць тае аўцы, а ён ныстаў, ныстаў: «Бяріця, бяріця»,— так і ўпёр нам. Ны бызарі ўсяк буваіць: то купіш што харошыя, а то ўцургыюць якую дрянь і ні рызьбяресься зразу. Пыраска усігда удзудзуріць пасвойму: на табе, што я выкідаць думыла. Ныградзілі — сколька тае солі і тая с сурком. Атваліў жа ты старым грошы: сыты будуць і надзеты. Склаліся ўтраіх ці ўчыцьвярых і пудурувалі ёй ны свадзьбу цілівізыр. Дзелацца рабіцца, адбывацца ва ўнутраным стане асобы — тварыцца, завярацца р. працяглы час; дзеяцца р. часамі; адхадзіць р. увесь час, іншаск., неадабр.; станавіцца, падскакываць р. выпадкова, іншаск., неадабр.; утварацца р. часамі, кніжн., неадабр. С табою, хлопіц, нешта дзелыіцца, што цябе ні дашлесься і ні датуркыісься. Дакуль дурута ў табе будзіць тваріцца, што ты і вухым ні вядзеш, калі табе гаворюць. Дуры ў табе зывіряюцца, толька я іх скора выгыню, як вазьму вярёўку ці хлыбазіну. Што зь імі тама дзеілыся, — глянула я: усё пірявернута дыгары ныгамі. Што табе атходзіць, гульма дзень прі дні гуляць. Што яму там становіцца і чаго? Узноў ім нешта пыцскакыіць. Ікая табе халера утвыряіцца, што ты места сабе ні найдзіш. Дзёшава танна, за вельмі нізкую плату — дзешава; дарма, дарам т. зусім, іншаск.; нядорга т. параўнальна; ніпачом, нізашто (нізашта), нізаштачка т. вельмі; за бясцэнак, ні за панюх (нюх) табакі т., з мізэрнай платай; па дзяшоўкі т. выпадкам; за паўцаны т. вымушана; жалься божа т. шкадуючы; на вецер, дзяшэўлі (дзяшэўшы) паранай рэпы т., за пустую плату. Цябе я знаю, ты дзёшыва дужа ні прыдасі. Дзешыва купіў бульбы: многа було. Купіў бульбы пряма дырма— па сорык капеік за пуд. Дарым ціплят нукуплялі — многа нынясьлі, а торгу ніякыга. Да не, нядорга зыплаціліі, пряма ў рукі пупаў пацьцёлык. Повін бызар быў жыта, цына спала, аддывалі ніпачом. Купіў пырасёнка пряма з рук нізашто. Ніхто нічога ні суліў, прішлося нізашта аддаць. Пыдвязло табе: нізаштычка купіў еткіх достык.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 281 ▶