Даўно ўжо таго Холды німа на сьвеці, а я як січас помню, як ён прістыўляў камедзію. Пырядкым як пашлі, ужо часы два будзіць, пыра б вярнуцца. Пырядышна ўжо як ня пішыць, ці пірівялі куды, ці што. Пырядышныга як паехыў, січас далжон вярнуцца. Ладна ўжо будзіць, як я цябе ні сустрюкала. Ладныга як жаўрынкі пріляцелі, а ціпла пакуль німа. Цепірьсь ты ня быў у нас, мог ба калі і забежч. Цепірься як пашоў, а ўсё ня чуць і ня чуць. Калі йта ён зыхрамеў і ўсё карствыіць. Калі яшчэ я надворья тоя сыбіраўся прібраць. Бог знаіць калі яны тамыцька заселі — сідзяць, розбырышы п'юць. Ты яшчэ, відна, і прі царю Гароху варіла ў дырабку, ніяк ны бызар ня выбірісься.
99. Даць
даць, уручыць для карыстання — раскашаліцца д. досыць многа, іран.; раскашырыцца д. колькі трэба (пра скупога), іран.; разагнуцца д. колькі трэба (пра скупога), іншаск., іран.; аджалець д. са шкадаваннем, іншаск.; піхнуць, торнуць, торкнуць д. для прыліку, іншаск., нездав.; уручыць д. непатрэбнае ўрачыста, іран.: удружыць д. зусім дрэннае або непатрэбнае (пры сяброўскіх адносінах), іран.; усунуць д. непатрэбнае, іншаск., неадабр.; сунуць д. хаваючыся, іншаск., неадабр.; усучыць д. непатрэбнае падманам, іншаск., неадабр.; уперць д. непатрэбнае падманам, іншаск., груб.; уцургаць, удзудзурыць д. зусім непатрэбнае, груб.; наградзіць д. клопатнае, турботнае, іншаск., іран.; атваліць д. многа, д. мала, іншаск., іран.; падараваць д. як падарунак.
Хто табе даў пыпряньнікыў? Узялі брата у сылдаты ўзялі ў кывалерію, далі серыга кыня, далі шынель серыю. Жджы, Стыхван табе рыскышаліцца. Рыскашырілыся на свадзьбі, руб пудурувала. Пітрачок ні такей чылавек, ні рызагнецца дужа. Як жа ета ты аджалела, карюзлыя еткыя, стырасьвецкій камлёт? Піхнула булку хлеба: ідзі. Торні ў руку пы быранку, ніхай бігаць на вуліцу дый грызуць. Дзіцёнку што торкнуў у руку, абы ні пішчэў. Што ж табе зы пыдарык уручылі? Што ж ты такоя удружыў свайму пріяцілю, нешта гываріць стыдзіцца. Усунула мне тряпык, куды зь імі дзівацца. Сунуў — на табе, божа, што мне нягожа. Усучыла гырлач мылыка: нясі, — а мне па вуліцы несьць. Мы дужа й
79 👁