у віру д. неапраўдана, нездав.; нямаведама айдзе д. надзвычай; даляко д., руск., рэдкаўж.
Я б так далёка нізашто б ні пашоў. Наша вуліца шурока, лентычкый ня зьмеріш, а мой мілінькій далёка, вічарком ня зьбегыіш. Айдзе тэя Сапрынывічы — за сьветым, каб туды ны вічарінку выпрывіцца. Зы гырамі тоя Бялішчына, што табе пывадырь нада. Айдзе у сьвеці тоя Яўкіна, мне да яго дыбірацца нада двоя судык. Айдзе ты яго будзіш шукаць у белым сьвеці. Ты, знаць, нейдзі жывеш ны краю сьвета. Блізкій сьвет Шамыва тоя, ні з маімі ныгамі туды йціць. Белый сьвет да тых Шырык, пакуль дайдзіш, духу дасіся. Ні храбріся, ні храбріся. Зімоніна ня блізкій сьвет. Тэй сьвет выпрывіцца у Бялішчына. Айдзе тоя Пнёва, і там умудріліся пабыць. Жылі на хутырі у вірах, людзей жывых ня відзілі. У віру вун за Рослывым буду я цябе шукаць. Німаведыма айдзе пысяліўся, як бліжы места ні було. А мой мілый дыляко, дыляко на югі, пысабіця зыбываць, мілыя падругі.
Дарма
бясплатна, без аплаты грашыма — дарам, бясплатна; задарам б., малаўж.; задарма б., малаўж.; так, за так, за спасіба, за здарова жывеш б., неадабр.
Ні хачу я дайжа дырма тваіх цацык. Дывай ты мне дарым яблыкі — я іх ні вазьму і ў рукі. Ну хто ж табе бісплатна ны бызарі што аддасьць, там грошыкі пыдывай. Чаго йта я буду зыдарым аддываць. Задырма купі ў каго другога. Стыяў да вечыра і аддаў зыдарма. Не, зыдырма і ў свайго дужа ня возьміш, тожа глядзіць: зыплаці. За што я тут буду грошы требывыць, так бярі. Зы так у свайго бацькі вазьмі, ён быгат. Не ўжо, ня жджы, каб яшчэ зы спасіба і пырысят пулучыць. Любіў ба ты браць зы здарова жывеш.
Даўно
даўно, многа часу таму назад — парадкам д. досыць; парадашна (га), ладна (га), каторая пара д. адносна; цеперсь (цеперся), калі, калі яшчэ, бог знаіць калі д. вельмі; пры цару Гароху д. вельмі, жарт.
76 👁