Злумала нагу, кавэнчыцца, — і яе аглідаю, і ў сябе ніхто зы мяне ня зьдзелыіць. Гады трі яе абглідалі, а тады дычка пріехыла і зыбрала.
95. Дажыцца
дажыцца, дайсці да апошняга ў жыццёвых патрэбах, расходах — дажыць; прыжыцца, прычыхацца д. дашчэнту, іран.; дастукацца д. у выніку неашчаднасці, іншаск., асудж.; дастукаць д. у выніку неашчаднасці, іншаск., асудж., абмеж.; прычыгацца, дачыгацца, прыдрыгацца д. у выніку безгаспадарлівасці, іран.; прычыгаць, дачыгаць, прыдрыгаць д. у выніку безгаспадарлівасці, іран., абмеж.; даскакацца д. у выніку гультайства, іншаск., іран.; даскакаць д. у выніку гультайства, іншаск., іран., абмеж.; дакаціцца д. у выніку легкадумнасці, асудж.; датраціцца, датранжырыцца д. у выніку непрадуманых страт, асудж.; дайціць да ручкі д. канчаткова, іран.
Скажы ты мне, ды чаго ты дыжывесься с такімі зымашкымі. Што ты дальшы сам сабе думыіш — дажыў, куска хлеба ны стале німа. Дзелыць нічога ня хочыць, дык пріжыўся — што толька на ём, то й быгаства яго. Прічыхыіцца, бувала, бяз бульбіны сядзіць, — і ўсё гультайства. Дастукыісься і ў етым гаду, як у прошлым. Дастукылі — жывуць як старцы сапрыныўскія. Прічыгыліся, што нічагенічка німа. Папомніця маё слова: дачыгыіціся — будзіця бульбіну прасіць пазычыць. Што, і ты прідрыгыўся як Сімын лешчынскій. Прічыгыла, што спыднічэнкі незышта купіць. Дачыгыіш, што ні капейкі ня будзіць, і я тады ні дам: жыві як хочыш. Так ужо прідрыгыў, што дальшы і нада, ды некуды. Адна дыскыкалыся і другая — і добря: будуць знаць як жыць на сьвеці. Пылядзіш — дыскачуць, што будуць прасіць ны абед. Што, дыкаціліся — ны дарогу прасіць нада? Дытраціўся, што капейкі ні асталыся. Дытранжыріліся — пяшком з Мугулёва кацілі. Ну ўжо, кажыцца, усё: дайшоў да ручкі, дальшы йціць некуды.
96. Далёка
далёка, на вялікай адлегласці — за светам, за гарамі д., за межамі бачнасці; у свеце, у белым свеце д. недзе вельмі; на краю света д. надзвычай; блізкій (белый) свет, не блізкій свет, тэй свет, айдзе д. досыць; у вірах,
83 👁