тыя бегыюць па вуліцы. Такей замурзыный ты са мною ня пойдзіш. Абмурзыный, кырявый неткуль чуць пріцягнуўся. І ўчора зумурзаный, і сяньня еткій самый. Нямытыя, абмурзаныя, адны толька вочы блішчаць. Некуды ўжо рубашку ныдзіваць, рудзяный каўнерь, вазьмі другую. Уся адзежа зурудзелыя, нада шчолык дзелыць. Ікая ны табе адзёжа зыкарелыя, яе ж ні дамыісься. Пыль, грязь, усё брудзяныя, ні намыісься і ні ныацьціраісься. На што ўжо што, а ны табе кожа пряма зыкарюзлыя. Выляюцца вун лі вугла твае транты кыржанелыя.
Грубіць
грубіць, гаварыць грубасці — грубіяніць г. са скандалам, неалаг.; хаміць г. па-хамску, неалаг.; вока на кулак несць г. з нястрыманасцю.
З мылалества такей — кажныму грубіць і ўсё. Малінькій быў ціхій, а цяперь грубіяніць, слова яму ні скажы. Папробый пыгыварі зь ім — хаміць любому. Ніхай малый, ніхай старый, ён кажныму вока ну кулак нясець і наўгрудкі кідыіцца.
Грымець
грымець, раздавацца (пра гром) — стукаць, грукаць г. адрывіста; бухаць г. моцна, адрывіста; біць г. рэзка, адрывіста; трахаць г. рэзка адрывіста, абмеж.; стукатаць, грукатаць г. працягла, раскаціста.
Толька я прашнулыся, і пычало грімець. Стукыла, стукыла, а дождж так і ні сыбраўся. Глядзі, што дождж пройдзіць, даўно нешта грюкыіць. Во ўжо бухыла ноч, я вачэй дайжа ні зьвіла. Нешто цэлыя лета б'ець, нейкія грозы сталі страшныя. Ой, як трахыіць, як неба пупулам ськіпаіцца. Ну што толку, што яно стукочыць, кылі зімля пірясохла як камінь, і дайжа ні прабрызьніць. Крепка грюкутала ноч, а ўраньні харошый прайшоў, ні забойный.
Гуртам
гуртам, некалькі чалавек разам — гуртом г., рэдкаўж.; гурбою г. значным; разам, умесце г., сумесна; кучаю, гамузам г. вялікім і неарганізаваным; роем г., мноствам;
78 👁