нела, дык пустухі пытпалілі. Крючча на крышы зыцікаіць кыла коміна і трупехніць. Зірняты ссыпылі сырымі,— гыряць. 89. Гора гора, падзеі, абставіны, якія выклікаюць пакуты, нягоды — бяда, няшчасце г. нечаканае, у выніку якіх-небудзь здарэнняў; нядоля г. працяглае; бяздолле г. пастаяннае; безгалоўе, немярэч г. раптоўнае, цяжкое; ліха, ліхалецце г. злое; кара г. як пакаранне; трасца г. раптоўнае, прыкрае; напасць г. раптоўнае, вельмі прыкрае; навала г. шмат; насланнё, пракляцце г. як фатальная, непазбежная з'ява. Якоя ета горя ны маю гылаву — вума ні прікладу, У нас еткыя самыя біда тожа случылыся, гады трі нызад. Столька тае бяды, а ўбіваіцца як німаведыма па чым. Нешта даўно мае ня пішуць нічога, каб якога нішчасьця у іх там ні було. Сколька ўжо ўремя — усё ў нядолі жывець. Прыжыла ў бяздольлі ат раньня ды зьмірьканьня. Аткуль якоя бізгалоўя — усё ны мяне, усё ны мяне. Адно толька піріжылі, другая німяреч нывалілыся. Такоя ўжо ліха сёлітній год нывалілыся, што пряма ні знаю. Пыдаджджы, мінецца ліхалецьця, як-небудзь піріжывём. Длі цябе ета ныстыяшчыя кара. Ізноў тыкая ж самыя трясца нывалілыся. Купіў ныпасьць ны сваю гылаву, важуся цэлый дзень як з бальною скулыю. Еткыю нывалу сёліта піріжыла, нікому ня зычу такога. Усёдно як нысланьнё адно за дным ны мяне. Узноў ны мяне ета прыкляцьця: ён зьлёг, адна піклуйся, хвытай ротым і носым. 90. Гразный брудны, пакрыты брудам — каравый б., злубелы ад засохлага бруду; брудный б., кніжн., абмеж.; мурзатый б. на твар; замурзаный, абмурзаный б. вельмі на твар; замурзаный, абмурзаный б. вельмі на твар, рэдкаўж.; рудзяный б. да чарнаты; зарудзелый, закарэлый б., пакрыты застарэлым брудам; брудзяный б. надзвычай; закарузлый, каржанелый б., пакрыты вельмі застарэлым брудам. Ні хадзі грязным, памыйся ды пірядзенься. Прівык хадзіць кырявым, у баню ні дашлесься. Пыцягнуўся некуды брудным, аж пацёкі пы шчыках. Мурзатыя-мурза-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
114 👁