Народная сінаніміка (1969). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 281  ▶ 
Выспацца выспацца, задаволіць патрэбу ў сне — атаспацца в. пасля доўгага часу без сну; выкачацца в., доўга спаўшы i валяўшыся, іншаск., іран.; выбрузнуцца в вельмі доўга праспаўшы, асудж. Ці я ні знаю — табе выспыцца нада судык троя пыдряд. Hy, сяньня, знаць, атыспаліся за ўсю нядзелю. Калі ты ўжо выкычыісься, як табе бакі ні зыбыляць ат лежні. Устывай, устывай, выбрюзнуўся ўволю, болыны некуды. 79. Вытапіць выпаліць, закончыць паленне — праташць в. хутка; пракласць в. злёгку, іншаск.; прапаліць в. злёгку, кніжн.; пракурыць, выкурыць в. нязначна, іншаск.; выпаліць в. няспешна, добра, кніжн. Печ вытыпіш i хлузым, толька ціпла ты ат яго ня жджы. Устань-ка ды прытапі сам, ато ўсё я ды я, а ты нашто ў хаці. Пакуліцька печ прыклала, дык i скот прыгналі — ні пагледзіла. Летым дубовыя дровы у баню ні нада, трошку прыпаліў i мыйся. Ранінька, c сонцым, устаю, печ трошку прукурю i пабегла ў лес. Hi було калі дужа мэнчыцца, на скорую выкуріла, гаршчонычык бульбы пріставіла i пабегла. Можа б ты сам як-небудзь выпыліў, а я б пышла ды хуць грядкі трі бульбы пірійщла. 80. Выцерпець вытрымаць, перанесці выпрабаванні (мукі, пакуты, гора, боль)— вытрываць в. параўнальна лёгка; выдзержаць, вынесць в. выпрабаванні стойка; перанёсць в. працяглыя выпрабаванні; перацярпёць (перацёрпець) в. пакутлівыя выпрабаванні; перажыць в. стойка працяглыя выпрабаванні; перагараваць в. выпрабаванні ў муках; перасмегавацца в., пакутуючы з-за нястачы харчавання. С самыга раньня так луманула гылыва — выцірьпіць нільзя. Баню ныпаліў, ныдаў духу, што чуць вытрывыць i выпыріўся,— усю прастуду як рукою зьняло. Стаў ну вухналь нагою, ён i пралез чуць ні наскрозь, дык чуць выдзіржыў ад болі. Вынісьлі мы ўсяго за свой век, былі i с хлебым, i з вадою. Сколька яны пірінясьлі абея ат
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўху, луманўла, пакўліцька, прастўду, сўдык, хлўзым
6 👁
 ◀  / 281  ▶