Старонка 46
◀ / 281 ▶
рызьлянелі — ног цігаць ня хочуць. Ці чулі вы етыю новысьць, дывайця яму волю, ён, што захочыць, будзіць дзелыць. Хочыш, каб я табе на ўсё дываў свабоду,— не, ня будзіць етыга. Балаўство свавольства, няўрымслівыя паводзіны — балаўства; балаванне с., неадабр.; балаванне с., неадабр., рэдкаўж.; адураванне с. грубае; дур, дуры, дурыкі, дурата с. з рознымі глупствамі; дурэнне с. з шумам і гвалтам, неадабр.; дурачанне с. з легкадумнымі глупствамі, неадабр.; ашмураванне с. з пракудамі; распуста, разуратнасць, разуратлівасць с. з. ганебнымі ўчынкамі, асудж.; распуснасць с. з. ганебнымі ўчынкамі, асудж., рэдкаўж.; здзяканне с. у час яды; самавольства с. з грубымі, неабдуманымі ўчынкамі; арцікулы с. з нечаканым вычвараннем, асудж. Успакойся троху з балыўствым, пысядзі ціха. Столька ў табе былыўства, што, верна, ні ў кога німа большы. У цябе на ўме адно балывыньня. І кажыцца ж, бальшэй хлопіц, а булуваньня усё ні кідаіш. Такоя ўжо ў тваіх сарвілыўцыў адурюваньня, што й гываріць ня хочыцца. Адзін дур аць цябе й відзіш, большы нічога. Дужа ж ныдаелі твае дуры. Ой, нада меншы табе дурікыў, ой, нада меншы. Пірістань з дуратою, пакуль ні ўляцела. Унімі січас жа сваё дуреньня. Гляджу ны тваё дурачыньня дый думыю: даўно ўжо хлыбазіна плачыць пы табе. Узноў у вас пычынаіцца ашмурюваньня? Столька ў тых хлопцых распусты, і ніхто за імі ні глядзіць. Ты сам ныпрашыісься, каб я сь цябе троху рузуратнысьці выгныў. Чаго ў цябе рузуратлівысьці столька многа? Ат етыя вашыя распуснысьці аж у гылаве гудзіць. Зы сталом у цябе зьдзіканьня ня будзіць, жыва выгыню. Ні гыварі ты мне, ці я сыма ні знаю, сколька ў яе сымавольства. Ну й арцікулы ж у цябе, відна, некыму іх выгыняць. Балець балець, знаходзіцца ў стане болю (аб частцы цела) — садніць б. злёгку пры паверхневых ранах; ныць б. тупа; шчымець б. злёгку і аднастайна; знібець б. тупа, аднастайна, іншаск.; гарэць б. пякуча, іншаск.; смылець б. вельмі пякуча, іншаск.; калоць б. з вострымі імгненнымі ўспышкамі; печ б. вострай пякучасцю; рэзаць б. востра,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 281 ▶