Старонка 47
◀ / 281 ▶
іншаск.; ламіць б. моцна тупа (звыч. пра боль касцей); агнём гарэць (смылець) б. надзвычай пякуча. Іна карова тыкая, калі дзень паводзіць, дык заводзіць, ні хыця ногі будуць балець. Рыссадзіў калена на нейкій прытырчак, цяперя садніць. Плячо што-то ныіць і ныіць, усёдно як пірід дажджом. Нешта шчыміць і шчыміць, ні так больна, як ныдаедліва. Зьнібіць у грудзях, нешта здаўлівыіць там, ні рызьбяру што. Руку ражном носіць: гаворіць, гаріць уся чыста. І прамылі і пірівізалі, а йна ўсёраўно смыліць. Відна, прудуло, чаго-то баліць у грудзях, аж коліць. Як жырныга зьем, так і зыбіраіць пуд грудзямі, і зыбіраіць, зразу патроху пякець, а тады як смылянець, дык я соды скарей,— во атпусьціць. Нешта режыць і режыць, каб гнаенія ні пашло ў сярёдык. Ломіць гылыва, аж рызрываіцца. Ай-яй-яй, што там тваріцца — агнём гаріць. Ні знаю, што зывірялыся, только смылела агнём. Баяцца баяцца, адчуваць страх — трусіць б. ад адсутнасці смеласці; дрыжэць б., іншаск.; трэсца, калаціцца б. вельмі, іншаск.; апасацца б. небяспекі; пужацца б. перад нечаканасцю; пугацца б. перад нечаканасцю, руск.; дрэйфіць б. крыху, гумар.; пабаівацца б. крыху, увесь час; духу баяцца б. намёку на небяспеку. Ці чулі вы еткыя дзіва—ён ня пойдзіць адзін на вуліцу,—каго ж там быяцца—кыта? Ёлычка калючыя, баюся, укалюся я; мілыя красівыя, баюся, улюблюся я. Думыю, трусіла адна ціріс кусты такою пызнатою бежч, пакуль ня выскычыла ны чысьціну. Што ён за жыціль, усяго дрыжыць. Тама жывэя душы німа, а ён аж трясецца — ня йдзець. Такея ўжо грімоты былі, я ажно кылацілыся. Мы апысаліся, ці ні зублудзіўся айдзе; дужа ж цёмна. Ні пужайся, ета я, ато ўцікаць яшчэ кытанеш. Ні зыпрігай Зьвёздычку, іна ўсяго пугаіцца, ат птушкі ўцікаіць. Ня дрейфіць зяць, даець цёшчы атпор. Пыбаівыўся, каб аднаго айдзе ні пупалі, маглі б ныкліпаць. Што ты зы бацька, што цябе дзеці духу быяцца. Бегаць бегаць, шпарка рухацца ў розных напрамках, моцна адштурхоўваючыся нагамі ад зямлі — лятаць б. вельмі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 281 ▶