ствывылі, ніхто за іх зырыбляць ні хацеў. Зыхадзіла і ў хату — у дыстатку жывуць, абстаноўка новыя, цілівізыр, хыладзільнік. У дыстатках былі сталі жыць пірід вайною, а ў вайну пашло ўсё прахым. Пыспытала іна усякый жызьні — і як сыр у масьлі жылося ёй, і біс куска хлеба сядзела. Што ёй атходзіць, жывець як клёцка ў масьлі. Пыжыла зу мужуком ну шурокую ногу. Што яму атходзіць, жывець пан паным. Жылі як у бога зы пазухый. Я знаю, табе каб жыць так — ны каре каша, ны прясьлі бліны.
Багач
багатыр, той, хто мае вялікі дастатак — багацей б. з раскошай; тумар б. з гонарам, іран.; вараціла б. уплывовы, іран.; буржуй б., іран., рэдкаўж.
Барчонкі ўсе хадзілі у быгычах. Як паслухыіш — такей ужо быгацей, на ўсю акругу адзін. Тумырым стаў, нос зыдраў, а ці даўно старцым хадзіў. Як Дзім'янёнкі жылі? — быгаства нямерныя, вырацілымі былі. На ўсю акругу буржуй быў, на тройкі рыскатывыўся.
Балаваць
балаваць, рабіць недысцыплінаваным, свавольным — распускаць б. у паступках, свавольстве; патураць, патакаць б. у свавольстве, апраўдваючы яго; патвараць, патворстваваць, патворнічаць б., бяздумна садзейнічаючы ў свавольстве; патвораваць б., бяздумна садзейнічаючы ў свавольстве, рэдкаўж.; папусціцельстваваць б., садзейнічаючы ў свавольстве, руск.; даваць волю (свабоду) б. празмерна паблажлівымі адносінамі, неадабр.
Нашто ты яго так балыіш, ён жа табе ні дасьць нічога у рот укласць. Руспускай, руспускай, пыглядзіш, што будзіць зь яго цірізь якіх гады два-трі. Сыма ж ўсё ўремя путурала, дык во й дупутуралыся. Во будзіш ім пытыкаць — ныгарюісься, так цяпніш горя, што зукукуіш. Ты як большыя над ім вірядуіш, большы я табе пытвыряць ня буду. Прівык, каб яму патворствывылі, а як у рукі троху ўзялі, дык нісмашна стала. А ніхай цябе лом вылыміць, як ты ім патворнічыіш. Не, каб зьдзелыць што двору, а ўсё з двыра, з двыра, а ты йшчэ патворыіш. Нашто ты сваім лабрэтым пупусьціцільствыіш, яны ж
80 👁