Старонка 44
◀ / 281 ▶
прасі Анікына, ён табе за мілыю душу зьезьдзіць,— ну, паўлітра пыставіш, ні накрыісься ж хвастом. Во Каця, бувала, з дырагою душою зьдзелыіць што ні пыпрасі,— і платы ня возьміць. Ашыбцца памыліцца, дапусціць, зрабіць памылку — ашыбіцца п., малаўж.; ашыбнуцца п. у адным выпадку; прашыбць, прашыбіць п. груба, са стратай; прашыбнуць п. груба, са стратай, у адным выпадку; абмішуліцца п. прыкра ў разліках, меркаваннях; абмыліцца п. прыкра ў дробязях, рэдкаўж.; спаткнуцца, спатыкнуцца п. нечакана ў важным, значным, іншаск. Пышчытаў, а тады пірішчытаў, і пулучыўся разный шчот,— нейдзі ашыбся ці первый раз, ці другей. Ты ня слухый етыга трілюду, можыш ашыбіцца. Ну, каб ты ды ашыбнуўся, такога ні ў век ня будзіць. Прашыб с каровыю—толька на трі цыцкі доіцца, праўда, мылако жырныя. Глядзіця, каб ні прышыбілі, пацсунуць што зря — і возьміця. А ні прышыбнулі, што пашлі, хуць троху пыдмяклі, затоя пы карзінішчы бырывікоў, ды такіх мыладзенькіх. Нада ж було так абмішуліцца, кажыцца, сам ны сябе й ні падумыў ба. Ня думыю, каб Хвядос абмыліўся. Ні бяріся і ні ручайся, і ты можыш спаткнуцца. Сколька гадоў усё йшло гладка, а тут спытыкнуліся, дый здорыва. Багата багата, у матэрыяльных дастатках — зажыташна б. у меру, неалаг.; раскошна б., з вялікімі выдаткамі; шырока б., з вялікімі і разнастайнымі выдаткамі; у дастатку (у дастатках) б., не маючы ні ў чым патрэбы; як сыр (клёцка) у масле б., з вялікімі дастаткамі ў спажыванні; на шырокую ногу б., з вялікімі і разнастайнымі выдаткамі; пан панам б. вельмі; як у бога за пазухай б., спакойна, без турбот; на кары каша, на прасле бліны б. празмерна, іран. Піряднінцы абжыліся, чорт іх ні бярець, быгата жывуць. Зажытышна дужа я ня жыў, ну біс куска хлеба ні разу ні сядзеў. Жыць ты любіш раскошна, а ны работу ня дужа пытхвацін. Пыжылі шурока, ды мала раскошы-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 281 ▶