Я табе етыга ні забуду, пыдбяру ўремя і атамшчу. Во відзіш, як табе атпомсьцілі. Сідырька, гыварю, ні зыдзірайся, яны ж табе атплоцюць,— айдзе там паслухыіць, і ў вус ня дмець. Пыдажджы, пыдажджы, так ня бойдзіцца, Мікіцёнкі табе напомнюць снапы. Ета ж сколька гадоў прайшло, а пріпомнілі, ну што ты хочыш, злудзюганы еткія. Рышшчыталіся Драчы с Хвядосым за ўсё, ну ён жа ім і нысаліў, сколька жыць ні дываў. Восіп так ні мінець свайго, хто-небудзь расплоціцца зь ім. Ну во, пышчыталыся Каця с Хрісьцінкыю за просу. Гулубец так ні прасьціць, абізацільна разьлічыцца.
Атвучыць
адвучыць, прымусіць адвыкнуць — атучыць, атвадзіць а. за працяглы час, у некалькі прыёмаў; атахоціць а. ад жадання; адшыць а. рэзка, груба.
Глядзі, карова, атвучу я цябе ну Лугуватку бегыць, як атлуплю бакі вярёўкыю. Пыгадзі, пыгадзі, атучыць цябе хто-небудзь лазіць пы сыдах. За нешта атвадзіла Аксюта Піліпа, пройдзіць міма і дайжа ні гляніць ны яе хату. Як атахоціла яго паленым ат хаты, дык ні пыказыіцца, зяць еткій. Ачшыла ат хаты, большы і ні пыказыіцца.
Ахотна
ахвотна, з вялікім жаданнем, задавальненнем — ахотня а., уст.; з ахоццю а. вельмі; ахоццю а. вельмі, рэдкаўж.; у ахоту, у ахотку а., да поўнага задавальнення; да слова а., з гатоўнасцю (звыч. даць, згадзіцца); як заветачку а., з гатоўнасцю (звыч. пайсці); с удавольствіем а., з прыемнасцю, неалаг.; за мілую душу а., з вялікай прыемнасцю; з дарагою душою а., з выключнай прыемнасцю.
Нешта ты сяньня ня дужа ахотна зьбіраісься. Пызаві, іна ахотня пойдзіць. Толька слова прікініць, с ахоцьцю пыбігаць. Ня думыю, каб Сідарёнык што-небудзь ахоцьцю даў. Пыработылі ў ахоту, аж рызапрелі. З расою пыкасіў у ахотку, ня то што жарішчыю. Зьбегый к Пуўлючку, ён да слова дасьць, калі ў яго ёсьць цісла, а ў яго дылжна быць. Напрей, бувала, ўсігда як заветычку паслухыіць. Мне што, я с удавольствіім пыдыйду. Пы
79 👁