Што ты рызглідаіш ета шкумачыньня, яго толька выкрысіць ды выбрысіць. Вод жа бірягеш усякыя шкумарджыньня, тряпышніку б здыла.
Адставіць
адставіць, адвесці ўбок — адтапырыць а. нязграбна, нязручна, гумар.; аддудырыць а. нязграбна, няўклюдна, іран. Што ты ацставіў руку, хочыш, каб пупала па ёй. Адзін палкыю мыхаіць, а другей руку аттапырыў, тэй хрясь пы пальцых. Руку аддудырыў і ходзіць, гаворіць, ні магу пріжаць к сабе.
Адстаць
адстаць, аддзяліцца ад ствала асобным слоем (пра кару) — адстраць а. зусім; адсачаць а. у самы разгар руху сокаў; адсачыць а. у самы разгар руху сокаў, рэдкаўж.; адхлупнуць а. поўнасцю; атайціць а. злёгку, іншаск. На то ж і вісна, што кыра ацстала, нябось, увосінь сілыю ні адзьдзяреш. Кыра як ацстряла, так і пашлі сьвісткі зьнімаць. Што ты хочыш, тыкая цяплынь, даўно ўжо на ўсіх дзерівых кыра ацсычала. Кыра ацсачыла, а каромісьлікым зычапіў, дык ну пуўствыла і зьлезла мехым. Такея пікуны ды самыга ціпла дзіржаліся, а кыра зразу атхлупла, як толька пыцяплела. Відзіш, кыра ўжо трошку атыйшла, на то ж і вісна.
Адчапіцца
адчапіцца, перастаць прыставаць, чапляцца; пазбавіцца прыставання, чаплйння — адстаць, адстраць а. пры настойлівым чаплянні, прыставанні; аддзелацца а., прыняўшы рашучыя захады; атвязацца а. з нецярплівасцю; адкасацца а. пры фізічным чаплянні, прыставанні; адкаснуцца а. з нецярплівасцю, у адзін заход; адсукацца а. пры настойлівым чаплянні, неадабр.; адкараскацца а. з намаганнямі; атлезць а. рэзка з нецярплівасцю; атмаліцца, адхрысціцца а. пакорліва; адшаснуцца а. з пачуццём непрыязнасці; адшатнуцца а. з пачуццём спалоху; адчурацца а. з просьбай, пакорай; адцурацца а. з просьбай, пакорай, рэдкаўж.; адшыцца а. рэзка, груб.
91 👁