Устреціў Хвядоса,— як прістаў, як прістаў з рызгаворымі, а мне некылі, чуць аччапіўся. Хырашо було б, каб ты ацстаў і ні дуріў мне гылавы. Ацстрянь ты ат мяне, нікуды я с табою іціць не зьбіраўся і ні зьбіраюся. Лявон ні такей чылавек, каб ат яго скора можна було адзьдзелыцца. А каб табе скульля зываліла, як аць цябе ні ны мінуту ні атвізацца. Ня трогый чорта, зачэпіш — ні аткысаісься. Як увідзіць мяса, аж дрыжыць, тут ужо ат яго ні аткасьнесься. Ацсукайся ты сы сваімі новысьцімі, іх ні ў век ні піряслухыць. Як ета ты ат яго так скора аткыраскыўся, — я яго знаю, ня дужа лёхка аччапіцца. Атлезь, калі ня хочыш заробіць ны ладныя арехі. Ну й ныдыядлый жа ты чылавек, аць цябе ні атмаліцца, ні атхрісьціцца. Як пупадзець, прічэпіцца, ні атхрісьцісься тады. Ачшаснуўся, аж яго кылатнула, як лягушку прыглыціў, а ты гаворіш, цяперь яго прівярнула нысаўсім. Ачшатнулыся, як яе хто ударіў. Аччурайся ты, мне ікраз уремя с табою руссусолівыць. Дужа б ладна було, каб ты аццураўся і ні ныдыідаў. Ачшыйся ету ж мінуту, кылі хочыш чылавекым пайціць.
24. Адчыніць
адчыніць, зрабіць адкрытым, адчыненым — адкрыць а., кніжн.; адтварыць а., неалаг.; адкутаць а. часцей печ, комін, уст.
Аччыні коўрыты, січас прібягіць скот. Аткрый погріб, ніхай праветріцца, інача туды ні пыкажысься. Аттваріла вокны праветріцца, а вецір пылавінкыю брязь і шыбка пасыпылыся. Дзьвёрку нехта аткутыў і ўвесь дух выйшыў сь печы.
25. Акалечыць
акалечыць, нанесці калецтва, зрабіць калекай — скалечыць а. раптоўна; абязвечыць а. вельмі цяжка; ізувечыць а. вельмі цяжка, рэдкаўж., падкалечыць а. не цяжка.
Яны зналі, што будзіць адзін іціць, пірястрелі і акалечылі. Скалечылі яго яшчэ у дзецтві. Нешта пупалі і дывай кывіряць,— яно як стрілянець: аднаго насьмірць, а другога абязьвечыла. Ізувечылі нізашто, ніпрашто. Ну што, страшныга нічога, толька ж пыткалечыла,— пыкычаіцца, кріцыю будзіць ліжаць.
84 👁