Старонка 36
◀ / 281 ▶
адно касьцюм, ці мне абырванцым хадзіць. На пупадзець табе за етыя твае дурікі. Раз я скызаў — кроў з носа, а зьдзелыю. 19. Аб'ясніць растлумачыць, зрабіць ясным, зразумелым шляхам тлумачэння — раз'ясніць p., раскрыўшы парадак дзеянняў ці структуру з'явы; паясніць p. проста і зразумела; расталкаваць p. падрабязна; разажваць p. вельмі падрабязна, неадабр.; растулмачыць p. дэталёва, малаўж.; растлумачыць p. дэталёва, кніжн., рэдкаўж.; уталкаваць p. дэталёва, цярпліва, рэдкаўж.; укласць (улажыць) у мазкі p. з цяжкасцю, неадабр. Найдзіць адзін дарогу, я хырашо яму аб'ясьніла і яшчэ прывіла трошку. Рызьясьні ім, што к чаму: ніяк ні рызьбяруцца. Ты ж пыясьні хырашэнька, што ўзяць, а што ты так пысылаіш. Ніхай ты яму рысталкуіш, усерыўна ні паймець. Во ні рызажві, што і як зьдзелыць — і ня будзіць зьдзелына. Табе рустулмачыць — нада цярьпеньня ймець. Ну як жа табе яшчэ рустлумачыць? Зьмітраку утулкуваць што-небудзь няпроста. Ну, кажыцца, уклала у мазкі, пыняў. Кажыцца ж луччы некуды, як улажыла ў мазкі, — не, заместа Рожыва заехыў у Галкывічы. 20. Адзёжа адзенне, сукупнасць прадметаў для апранання, адзявання — адзёжа; шмоткі а., пагардл.; шмоцце а. старое, пагардл.; шалуп'ецце а. старое, зневаж.; надзяванне а. для носкі; форма (хорма) а. салдацкае; абмундзіраванне а. салдацкае, неалаг.; амуніцыя а., іран.; нарады, абрады, прыборы, уборы а. святочнае; нараджанне, абраджанне а. святочнае, іран.; свісты а. вузкае, цеснае, пагардл.; матузы, шкуматы, рубцы, хвяруб'е, транты, транне, барахло, барахолле, трахолле, лахмоцце, рыззё, трапкі, трап'ё (трап'е), рассе, стар'ё, шкумацце (шкумаццё) а. старое, рванае, пагардл.; пляхоцце, плевуцінне а. зношанае, старое, пагардл.; шарабур'е, шаллё (шылле) а. старое, непрыбранае, пагардл.; шкумацінне, шкумачанне, шкумарджанне а. рванае, пагардл. Ляжыць адзежа кучыю, нада ў шкап павесіць. Пірісушы-ка адзёжу на сонцы. Ныкрятыла сундук шмотык, і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 281 ▶