зіру, дзеля мадзелі а. толькі для выгляду; спусця рукава а. з лянотай, павольна; цяп-ляп, шулды-булды, абы з рук, абы рад здаць, з бухты-барахты, цераз пень-калоду, пусці, божа, павалюся, ні сабе паглядзець, ні людзям паказаць а., вельмі нядбайна; з пятага цераз дзесятае а., спехам.
Касіць абы-як, пыхаць абы-як і жыць луччы ўсіх хочыць. Зьдзелыіць як-небудзь, кініць, рініць і пашоў, хуць трыва не расьці. Усігда глядзіць, каб як-нібудзь. Ікая там работа, сыбяруць як-ліба ўместа, толька што ні ў пірібіранкых пыд дажджом. Сыбралі сяк-так, што ўзялі, што асталося. Кой-як ськідылі і скарей зыпрігаць. Туды-сюды згрымазьдзіў ды крышу ныцягнуў, хуць ні пыд дажджом. Прівык усё дзелыць насьміх, дык і тут тоя самыя. Ну ці ты на сьвеці жыць ні зьбіраісься, што ўсё насьмех дзелыіш. Кыпанулі дзеля блізіру, во і ўсё. Дзеля мадзелі вілкымі пымыхаў, дзелыў ня дзелыў, а ны рабоці быў. Ета работа Мікілаіва, ён усё спусьця рукыва дзелыіць. Ты ўсігда прівык дзелыць цяп-ляп. Ці ня відзіш, хто строіў — шулды-булды зьдзелына. Ну й прівычка ж у чылавека: усё абы з рук. І бацька з бухты-бырахты, і сын абы ряд здаць. Нехта ськідывыў з бухты-бырахты, дзіркі — воўк улезіць. Выйдуць, цірясь пень-калоду лупаткымі пырянуць, а дзень кычаюцца. Мацьвей усігда адзінакыва дзелыіць: пусьці, божа, пывалюся. Зьдзелыў ні сабе пыглядзець, ні людзям пыкызаць. Ён ўсюдых адзінакыва: сь пятыга цірізь дзісятыя кыпанець і пашоў, і ўся работа.
18. Абязацельна
абавязкова, пры любых абставінах, у любым выпадку — край, непрымённа, беспрымённа; канешня а., адм.; усёроўна (усёраўно, усёраўна), усёдно, усёадно а., нават наперакор; на а. як прадказанне; кроў з носу а. як клятва.
Ты мяне яшчэ ні знаіш, што я скажу — абізацільна выпыўню. Як выпрывіцца — дыб-дыб-дыб-дыб-дыб, — край зываліцца і нос рысквасіць. Малый такей — дай ты яму шчэпычку, ніпріменна шчэпычка ў яго ў пачоці. Ты ні сучуствуіш, што мне біспріменна у горыд атвярнуцца нада. Канешня табе плесца зы дваццыць вёрст? Раз задумыў, ета ўжо ўсёроўна зьдзелыіць, хуць реж. Кінь ты, ўсёраўно пыставіць на сваём. Нет, усёрыўна пайду, ты ня ўдзержыш. Усёдно зьдзелыю, як скызаў. Куплю ўсё-
86 👁