рыстаўшы даверлівасць або недасведчанасць іран.; абуць, падбуць п. нязначна, выкарыстаўшы даверлівасць або недасведчанасць, іран., ахмурыць п. недалёкага, даверлівага, груб.; купіць п. з уяўнай выгодай, іран.; абуць (падбуць) у лапці п. значна, выкарыстаўшы даверлівасць або недасведчанасць, іран.; абвесць кругом пальца п. з лёгкасцю.
Эйш ты яго, адзь зямлі ні атрос, а ўжо глядзіць, каб абмануць. Во табе: хваліўся, што зь ім ніхто ні зрыўняіцца, а тут на мелычы пыдманулі. Не, мяне ні абманіш, ні ны таго нырваўся. А мяне вы нізашто ні пыдмыніцё. Ты й бальшэй, а як малінькыга цябе хто захочыць, тэй і абдуріць. Во ты ўжо дажыўся, цябе й дзіцёнык пуддуріў. Ета ж нада каб так надуць—заместа цёлычкі прыдалі бычка. Нейкія бысякі нырваліся і абдулі. Сыбраліся кучыю, адзін адно вярзець, другей — другоя пляцець, так і абкруцілі. Ні жывець, каб ні абжульнічыць, што ў ім зывіряіцца! Купляй, ды варон ні шчытай: раз-два абжулюць. Хітряцом усё сябе пыказывыў, а прывялі і яго. Такей прайдоха, каго хочыш абвядзець. Там ня то што Пітрычка, а сь сямю галовымі акылпачуць. Уміг аблыпашылі, пывярнуцца ні пасьпеў. Хіцір, хіцір, а толька ў два шчоты аб'ягорілі. Ні храбріся, путкуюць і цябе. Дужа ні дывіряйся, січас абуюць. Як жа ета ны такой ірундзе цябе падбулі? Некыга ж найшоў, ахмуріў—так і прыдаў. Відзіш, як цябе купілі, што ты ні пыглядзеўшы браў. У тоя скрысеньня лоўка Максіма абулі ў лапці. Ні зырікайся, нойдуцца атлёты, так падбуюць у лапці — дзівіцца будзіш. Абвялі цябе кругом пальца як мілінькыга.
Абнасіцца
абнасіцца, давесці да непрыгоднасці адзенне пры карыстанні — абарвацца, абадрацца а. да дзірак і шмацця; абтрапацца а. да дзірак і шмацця з-за неахайнасці; абшарпацца, абшэрпацца а. ушчэнт, да лахманоў, асудж.; абдрыпацца, задрыпацца а. з-за неахайнасці, іран.; аблупіцца а. дагала, іран.; датрапацца а. канчаткова з-за бестурботнасці, асудж.
Ны каго ты паходж у етым сваім тряп'е, чаго ты абнасіўся як старіц? Абырваўся, ажно шмацьця кускамі вісіць. Айдзе гультай заробіць, абыдраўся, ходзіць у лахмоцьці. Аптрепліцца і ходзіць, ажно глядзець стыдна. Калі што й справіць, дык за месіц апшырпаіцца, — саў-
80 👁