каб куды зыбрацца і апчысьціць да ніткі. І так у Кузьмы ні чырта дужа ні было, а тут на табе—крышу ўзыдралі і агалілі да ніткі. Храбріся, храбріся, аббяруць да нітычкі — наўчысься і зычыняць, і замок найдзіш. Чаго-небудзь другога ат іх ні глядзі, а да нітычкі апчысьціць могуць. Помніш, як да нітычкі агалілі, зьмяніцца ў баню нечым було, дык зразу Пёкла дыла трошку тряхольля, а тады Вася. 11. Абляніцца зленавацца, зрабіцца гультаём, прывыкнуць ленавацца — аблянець з. моцна; зляніцца, злянець з., ператварыўшыся ў гультая; разляніцца, разлянець з., прывыкшы гультаяваць пастаянна; разгультаіцца, разгультайнічацца з. у выніку працяглага гультаявання, гумар.; згультаіцца, згультайнічацца з. канчаткова, гумар.; згультаіць, згультайнічаць з. канчаткова, гумар., малаўж. Ай, ну цябе, аблянілыся, што гыршка сь печы дыстаць ня хочыш. Мы ж с табою хату работылі, і ты браўся як чылавек, а тут аблянеў — зы тапор ня хочыш узяцца. Ні дывай патворы: зьлінядца — тады слухыць ня будуць. Папомніш маё слова — зьленюцца, што хату ні піряступюць. І прыпіваіць усё на нет, і зьлянеў ужо настолька, што дальшы некуды. Ты ўжо настолька рызьляніўся, што табе ступень па пень і ды калодзіжа дайціць. Ці ты ня відзіш, што туча ныцягыіць, ай рызьлянеў — с крываці ні паднімісься. Так ты ўжо, чылавек, рузгультаіўся, што большы некуды, яй-богу, некуды. Прыкычаўся зіму, рузгультайнічыўся — леніцца зы мятлу ўзяцца. Што, можа й ты згультаісься, як бацька твой? Згультайнічыўся, толька б спаў, і спаў, і спаў. Усё кызалі рыбыцяшчый, стыряцільный, а ён згультаіў— палкі дроў ні расколіць. Калі ты пасьпеў так згультайнічыць? 12. Абмануць падмануць, ашукаць намерана — падмануць; абманіць, падманіць п., рэдкаўж.; абдурыць п. хітрыкамі; паддурыць п. хітрыкамі, лёгка; надуць п. з выгодай; абдуць п. груба з прыбыткам; абкруціць п. затлуміўшы; абжульнічаць, абжуліць п. махлярствам; правесць, абвесць п. перахітрыўшы; акалпачыць, аблапашыць п., выкарыстаўшы даверлівасць; аб'ягорыць п. груба; падкаваць п., выка-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
120 👁