чыш — рызрявецца. Губы руспусьціў, пахож ніізьвесна ны каго. Случылыся к дзелу — ён надуў грібы і ў кусты. Сядзеў, сядзеў, мурзапон етый, грібы атвесіў, а тады як сноп пук у падушку і сьпіць. Із-за нічога ніякыга разьвесіў грібы на цэлый дзень. Дужа ты важын некыму, калі грібы аттапырыш. Грібы руспусьціў і ходзіць як радзіміц нейкій. Як зыкапыліў губы, як зайшоўся, а ўсе кругом сьмяюцца. Грібы зыкапыліў — ні пуцступіся. Ну, надуўся як мыш на крупы, ня скора атойдзіць, — цаца дай божа.
10. Абкрасьць
абкрасці, забраць патаемна чужую маёмасць — абабраць а., забраўшы шмат чаго; абчысціць а., забраўшы ўсё з лоўкасцю; агаліць, абгаліць а., забраўшы ўсё адзенне; абшаваліць а., перамацаўшы або ператросшы (воз, сад); аблаташыць а., павыбіраўшы або пазрываўшы (у садзе, агародзе, у возе); абтрэсць а. дашчэнту; ператрэсць а., параскідаўшы ўсё ў гаспадарцы; пашчупаць а. моцнага, багатага гаспадара, дзе існуе сур'ёзная небяспека, іран.; пачысціць а. часткова моцнага, багатага гаспадара, іран.; пашаваліць а., ператросшы часткова, іран.; абабраць (абчысціць, агаліць) да ніткі (нітачкі) а., забраўшы ўсё дачыста.
Ужо гадоў дзесіць ня чутна, каб айдзе каго апкралі, а раньшы було і пачуіш — то там, то там аббяруць. На хутыры, помню, жылі: крышу ўзыдралі з затула нат клецьцю, на столь пралезьлі, а клець была замкнута, дык пычалі шаріць, каб кватэрку ўзыдраць, а мы прашнуліся ды зь вілкымі ў сенцы, — дык уцяклі, а каб ні пачулі — абыбралі б. Ці чулі вы — апчысьцілі ўчора Пітраковых. І так у яе нічога дужа ні було, а цяперь агалілі саўсім. Зыбралі ўсё чысьцінька, абгалілі, кінулі, як стаіць. Якея былі яблыкі—ні яблыкі, а сад апшывалілі. Ні кідай дужа калёс адных, у мінуту аблытышаць. Ныбраліся чужбіны, ні адзін двор аптрясьлі. Самі б ні дадумыліся, пірітрясьлі пы чыйму-небудзь наводу. Якей ужо сам махырь, а й яго пашчупылі, дый, знаць, дужа ладна. Ні пымаглі ні замкі, ні сыбакі, — і ключы пыдыбралі, і сыбак пыткармілі,— і пачысьцілі. Зьехыў у сьвет ускорысьці посьлі тога, як яго пышывалілі. Ніхто там ні ткуль ні прыхадзіў, свае залезьлі і абыбралі па ніткі. Ходзіць сыбаторыя і ныглідаіць,
115 👁