Старонка 29
◀ / 281 ▶
і жывець. Па-мойму, яны акапірывыліся ныўсігда і зь места большы ня тронуцца. Ладна пугурюваў, нічога ні було, цяперь ачухыўся. Апчухыісься ты, апчухыісься, плакыць ні нада. Абгарнуліся, нічога жывуць. Вун Марья прічупурілыся з новым мужуком — куды там, палкыю носа не дыстаніш. Пыжывеш трошку бядней, а тады ўстаніш на ногі, у жызьні роўна ні буваіць. Стала наша Хадоска на ногі, купіла карову, пырысят, аўцу зь ігнятымі. Пыдняліся на ногі посьлі вайны ня скора, нічога ж ні було. Раз мужык хызяйлівый, то й скора пыдняліся на ногі. Абідзіцца пакрыўдзіцца з адчуваннем прыніжэння годнасці — надуцца п. моцна; насупіцца п. да слёз; пасупіцца п. крыху; намамыліцца, намамырыцца п., рэзка нахмурыўшыся, іран.; замамыліцца, замамырыцца п. раптоўна, прыняўшы непрыступны выгляд, іран.; аскарбіцца п., руск., іран.; разабідзіцца п. вельмі моцна (пра крыўдлівага), іран.; надуць губы п. моцна, іран.; атвесіць (развесіць, адтапырыць) губы п. вельмі моцна, іран.; распусціць губы п. вельмі моцна, пагардл.; надуць (атвесіць, развесіць, адтапырыць, распусціць) грыбы п. вельмі моцна, груб.; губы закапыліць п., прыняўшы непрыступны і злосны выгляд, неадабр.; грыбы закапыліць п., прыняўшы непрыступны і злосны выгляд, груб.; надуцца як мыш на крупы п. без прычыны, іран. Абідзіўся Пынкрат, што ты саўсім забыў пры яго. За дно слова нада було табе надуцца, ён жа нічога такога ні скызаў. Напроця яе плахога слова ні скызаў, а йна насупілыся, чуць ні рявець. Іх усё па шэрсьці гладзь ды нікога ні ўгняві,— пасупюцца,— на сьвет ні глідзяць. Нымамыліўся, усёдно як там кріўда бог знаіць ікая. Як нымамыріцца, то ўжо ні ўмасьліш і ні ўлашчыш. То було ні дыслацца к цёткі, то зымамыліўся, с хаты ня йдзець ат яе. Каб галодзін — галодзін, а то зымамыріўся — ня ў тую міску яму ныліла. Вун твой паніч аскарбіўся — пылажыла мыла прастоя. Айдзе ж ты яе ўгаворіш,— рызабідзілыся. Як ня ў духі — губы надуіць і атверніцца. Ікая ня ёсьць карміна, сыламіна, мякніць, а ён губы атвесіў і сядзіць: ні так глянулі ны яго. Чуць што ні пы яго, нізашто — забі — ня возьміць, губы разьвесіць і будзіць сядзець. Ня трогый, січас губы аттапыріць, а хо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 281 ▶