Старонка 33
◀ / 281 ▶
сім ні бірягець адзежыну. Апшэрпыўся як старіц галеіўскій. Усё ў глотку, усё ў глотку, вочы зыліваіць, абдрыпыўся ды пасьледнія ніткі. Саўсім задрыпыўся, як яму толька людзей ня стыдна. Прапіўся, аблупіўся, ходзіць— сьвеціць дзірькымі. Ты скора датрепліся, што пірядзець нечыга будзіць, і так ужо ні знатна, што адзежа. Абняць абняць, заключыць у абдымкі — абшчапіць а. моцна за шыю; абхваціць абхапіць, а. як папала; павіснуць а. за шыю моцна і надоўга, неадабр.; абшчапуліць, абшчалепіць а. моцна, гулліва, жарт. Абніму я дырагога, ніхай людзі дзівюцца. Ці відзіў ты ету указэю: апшчапіў пысярёд вуліцы і цалуіць. Я ішла ціхінька, нічога ня думыла, а ён із-зы дзьвярей торьк і апхваціў мяне. Відзіш, апхапіла, як год ня відзіла. Павісла на ім — ні тарьвецца. Апшчапулілі за шыю і ні тпускаюць. Апшчалепілі яго кругом, круцюцца, пішчаць, а ён нудубыріўся, як мамрюк нейкій. Абсеч адсцябаць, пакараць фізічна дзягаю, дубцом — адхвастаць а. моцна, але не вельмі балюча; адшпіляць, адшмуляць а. балюча; нашпіляць, нашмуляць а. вельмі балюча, са злосцю; адлупцаваць, налупцаваць а. моцна, кніжн.; адлупіць, налупіць а. са злосцю; адшпарыць а. моцна, балюча, іран.; ссеч, зрэзаць а. без жалю, балюча; адсцягаць а. досыць моцна; адсцябаць (адсцёбаць) а. злёгку; адчахвосціць а. добра, гумар.; даць баню (лупку, лупцоўку, узбучку, пытлю) а. моцна і сур'ёзна; даць бярозавай кашы а. дубцом, іран.; зрэзаць на горкае яблыка а. без жалю, цяжка і балюча; злупіць (спусціць) кожу (шкуру), спусціць мехам шкуру а. бязлітасна з лютасцю. Усёроўна апсяку, ладна прутым ныджгаю. Хырашо атхвыстала, мутузоў уволю пулучыў. Кызалі, ачшпіляла свайго, знаць, што п'яный прішоў. Ладна супонькыю ачшмуляў, пыкызаў чужую маліну. Нышпіляла зу гуркі, большы ні палезіць. Нушмуляла, нушмуляла, во як табе, гыварю, вокны біць. Не, я ўжо даўно віджу: пакуль цябе ні атлупцуіш, толку ніякыга ня будзіць. Нулупцуваў свайго, і дарогу у тэй сад забудзіць. Думыіш, луччы зьдзелыла, што атлупіла? Бувала, налупіць іх, налупіць,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 281 ▶