Старонка 27
◀ / 281 ▶
Абгаварыць абгаварыць, недобразычліва выказацца пра чалавека, узводзячы паклёп — абсудзіць а. спакойна; абтрапаць а. легкадумна; аббразкатаць, аббразкаць а., пусціўшы шырокую пагалоску, асудж.; абмалаціць, аблапатаць а. рэзка, надумана, асудж.; абжвянькаць а. падкрэслена недобразычліва, дробязна аж да агіды, асудж.; аблахаць а. у выпадковых размовах, недарэчна, неадабр.; абзваніць а. многіх, іран., абмеж.; ачарніць а., узводзячы грубую напрасліну, прыпісваючы нядобрае; разабраць па костачках а. да дробязей, гумар.; косці (костачкі) перамыць а. да дробязей, іран. Каго хочыш агаворіць, язык нізыбарсывыный. Сыбралыся іхнія кодла, пыстыялі, апсудзілі яе кругом і рызыйшліся. Пыдажджы, ні зырікайся, і цябе аптреплюць. Ім многа ні нада, удзьвюх каго хочыш аптрепюць. Скажыця вы мне, каго вы толька ні аббрізкыталі сяньня сваімі языкамі. Ну што, і цябе аббрязкылі? Пуўлючка абмылацілі, цяперіцька біріцёся зу другога. У Адаркі язык такей, што каго хочыш аблапочыць. Сыбяруцца і сідзяць, аднаго абжвянькыюць, тады зу другога бяруцца па вочырідзі. У цябе, знаць, адно толька на ўме, каб аблахыць каго-небудзь. Етык абзваніць нада ўменьня ні абы-якоя. Прітворык — мякчэй паріный репы, ізыком лах-лах-лах— харош, а любога ачэрніць. Во, во, ім толька дай, па костычках рызьбяруць. Каму вы зы цалюхтынькій дзень касьцей ні пірямыіця. Усі костычкі яму пірямылі. Абдумаць абдумаць, разабрацца разумова ў дэталях і сутнасці з'явы — разважыць а. уважліва, няспешна; рассудзіць а. стала, сур'ёзна; прыкінуць а. крыху, неглыбока; прадумаць, узвесіць а. усебакова і поўнасцю; абмазкаваць а. глыбока, часам гумар.; раскінуць (пашаваліць, пашавяліць) мазкамі а. сур'ёзна, старанна, гумар., іран. Ты сьпірва абдумый усё як нада, а тады пычынай дзелыць. Тут зналопу ні рызважыш, нада пыгадзіць ды хырашэнька пымірькуваць. Нада ж сымаму руссудзіць, што к чаму, каб людзі ні сьміяліся. Каб прікінуў, ці ляжыць тыкая захвостывытыя палка сюда, дык ба і ні цягнуў ны сьцяну. Прадумыў я і так, і етык,— нада сымаму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 281 ▶